Свет

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Справа цягнулася тры гады.

Спявачка Кэці Пэры. Фота: Sergione Infuso/Corbis via Getty Images

Аўстралійскі дызайнер адзення Кэці Пэры (па-англійску яе імя пішацца як Katie Perry) выйграла апеляцыю ў Высокім судзе Аўстраліі ў шматгадовай спрэчцы аб таварным знаку са сваёй амерыканскай цёзкай і поп-зоркай Кэці Пэры (англамоўнае напісанне яе імя трохі адрозніваецца: Katy Perry), піша Бі-бі-сі.

У сераду Высокі суд пастанавіў, што дызайнер Кэці Тэйлар, якая выкарыстоўвае дзявочае прозвішча Пэры ў назве невялікай кампаніі Katie Perry, не нанесла шкоды рэпутацыі амерыканскай спявачцы і не выклікала блытаніны са сваім брэндам адзення (ён быў заснаваны ў 2007 годзе).

Дызайнер два гады таму выйграла пазоў супраць амерыканскай спявачкі, які быў пададзены, паколькі яна прадавала сваю сувенірную прадукцыю падчас выступленняў у Аўстраліі.

Пазоў дызайнера тычыўся іменнага «мэрчу» спявачкі — худзі, футболак, шалікаў і спартыўных штаноў яе брэнда Kitty Purry, якія прадаваліся ў крамах і анлайн падчас аўстралійскіх турнэ выканаўцы ў 2014 годзе.

Тады суддзя прыйшла да высновы, што кампанія спявачкі, прадаючы і рэкламуючы тавары праз сацсеткі, часткова парушыла правы на аўстралійскі таварны знак Katie Perry, пад якім дызайнер Кэці Тэйлар прадае сваё адзенне ў інтэрнэце.

Але ў 2024 годзе гэтае рашэнне было адменена, а таварны знак дызайнера ануляваны.

У новым рашэнні суд указаў, што рэпутацыя спявачкі Пэры ў Аўстраліі настолькі ўстаялася, што любы, хто ўбачыў бы брэнд адзення Тэйлар, не стаў бы блытаць гэтыя два імёны.

«Гэта быў неверагодна доўгі і цяжкі шлях», — гаворыцца ў заяве Тэйлар, апублікаванай неўзабаве пасля рашэння суда. «Але сённяшняе рашэнне пацвярджае тое, у што я заўсёды верыла: таварныя знакі павінны абараняць бізнэс любога маштабу».

Прадстаўнік амерыканскай поп-зоркі заявіў, што спявачка «ніколі не спрабавала закрыць бізнэс спадарыні Тэйлар ці перашкодзіць ёй прадаваць адзенне пад брэндам KATIE PERRY».

У чым сутнасць спрэчкі

У 2007 годзе Тэйлар — тады яна яшчэ насіла дзявочае прозвішча — зарэгістравала бізнэс пад назвай Katie Perry і падала заяўку на таварны знак.

З 2008 года яна прадавала адзенне на мясцовых рынках, мела сайт і некалькі акаўнтаў у сацыяльных сетках пад брэндам Katie Perry.

Аднак у 2009 годзе юрысты спявачкі Кэці Пэры папрасілі Тэйлар спыніць выкарыстоўваць гэты брэнд і паведамілі аб намеры аспрэчыць рэгістрацыю таварнага знака. Пазней яны адмовіліся ад судовых дзеянняў.

«Калі я пачынала свой брэнд, я ніколі не чула пра гэтую спявачку», — сказала Тэйлар. У судовых дакументах гаворыцца, што ўпершыню яна пачула пра Кэці Пэры ў сярэдзіне 2008 года, калі па радыё загучала песня I Kissed A Girl.

«Я проста будавала модны бізнэс пад імем, якое атрымала пры нараджэнні», — кажа дызайнер.

У 2023 годзе Тэйлар падала ў суд на спявачку за парушэнне выкарыстання таварнага знака і выйграла: суд пастанавіў, што продаж куртак, худзі, футболак і спартыўных штаноў падчас тура 2014 года парушаў мясцовае заканадаўства.

Аднак у 2024 годзе гэтае рашэнне было адменена ў апеляцыйнай інстанцыі: суддзі ўказалі, што Пэры выкарыстоўвала сваё імя як таварны знак за пяць гадоў да таго, як Тэйлар пачала свой бізнес.

Тады Тэйлар назвала справу «бітвай Давіда і Галіяфа» і сказала, што была спустошана гэтым рашэннем.

«Гэта справа ніколі не была проста аб імені», — сказала Тэйлар пасля апошняга судовага рашэння.

«Яна была аб абароне малога бізнесу ў Аўстраліі, аб тым, каб адстойваць справядлівасць і паказваць, што кожны з нас мае значэнне».

У апошнія гады Кэці Пэры часта аказвалася ў цэнтры ўвагі па розных прычынах — ад насмешак пасля таго, як яна пацалавала зямлю, выйшаўшы з касмічнага карабля кампаніі Blue Origin, да гучнага разводу з акцёрам Арланда Блумам і яе новых адносін — з былым прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць