Ежа1111

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Карыстальнік Threads Дзмітрый мае ўсяго некалькі дзясяткаў падпісчыкаў і менш за дзесяць пастоў, пераважна рэлігійнага зместу — ён евангельскі хрысціянін з Альшан, — якія амаль ніхто не лайкаў. Аднак сітуацыя рэзка змянілася, калі мужчына апублікаваў крытычны допіс усяго на некалькі слоў: «Бярозаўскага МК не раю, тушонка — адзін тлушч, вытворчасць г. БЯРОЗА».

Каб пацвердзіць свае словы, ён дадаў некалькі фотаздымкаў. Пост хутка сабраў звыш 26 тысяч праглядаў. Карыстальнікі паспяшаліся патлумачыць Дзмітрыю, у чым яго фатальная памылка і якія кансервы трэба выбіраць.

Найперш людзі звярнулі ўвагу на тое, што замест свіной тушонкі Дзмітрый набыў зусім іншы прадукт — «Сняданак турыста».

«Замест таго, каб узяць кансервы той самай Бярозы, дзе напісана «Свініна тушаная» і пазначаны працэнт мяса па закладцы, вы набылі танны «Сняданак турыста», які і не прэтэндуе на статус тушонкі».

Людзі параілі Дзмітрыю больш уважліва вывучаць інфармацыю пра склад прадукту, які ён набыў.

«На бляшанцы напісана: «масавая доля па закладцы 40%». Наступным разам паспрабуйце пачытаць, каб не здзіўляцца».

«У нас ёсць куча тушонкі з закладкай мяса 97,5%, бярыце яе, у складзе напісаны працэнт закладкі мяса. Быццам маленькія дзеці, на такіх прастакоў і разлічана».

Як заўважаюць дасведчаныя ў гэтым пытанні беларусы, колькасць мяса ў прадукце наўпрост уплывае на яго кошт. Не варта чакаць, што ў «Сняданку турыста» за 3—4 рублі будзе шмат мяса.

«Аўтар, бярозаўская тушонка — найлепшая!!! Уважліва чытай, што бярэш: колькасць мяса па закладцы ў працэнтах і колькасць тлушчу ў «Сняданку турыста», вырабленым па ТУ, значна меншая, чым у «дастаўскай». І яшчэ: гэтая тушонка лічыцца паходнай. Ты хацеў, каб за 4 рублі там паўкаровы ўпакавалі)))»

«Сняданкі турыста», незалежна ад вытворцы, каштуюць у раёне 2,5—3 рублёў. Сапраўдная тушонка з закладкай 97—98% каштуе 5—7 рублёў за бляшанку. Як кажуць, адчуйце розніцу».

Адзін з каментатараў нават апублікаваў фота менавіта той тушонкі вытворчасці Бярозаўскага мясакамбіната, якую варта было купляць.

Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што набыты прадукт «будзе добрым з бульбай». А вось калі хочацца паесці менавіта мяса, «трэба браць з закладкай звыш 90%». Бо «сняданак турыста — гэта не паўнавартасная тушонка. Яго трэба разаграваць на агні і есці разам з бульбай».

Яшчэ адзін карыстальнік падзяліўся падрабязнай інструкцыяй:

«Браць тушонку трэба не ніжэй за 72% па закладцы!!! 72% ідэальна падыходзіць для макароны па-флоцку. Ад 80% можна есці як мясны халадзец. Ну а калі хочацца зрабіць бутэрброды з тушонкай — бярыце 92%».

Аднак знайшліся і тыя, каго абурыла такая спажывецкая непісьменнасць.

«Чарговы чалавек, які не ўмее чытаць. І да дарослых гадоў не разумее розніцы паміж дзяржстандартамі і ТУ».

Некаторыя параілі аўтару выдаліць допіс, каб не ганьбіцца.

«Чэл, пакуль не позна і гэта бачылі толькі 18 тысяч чалавек. Там тры кропкі ў куце > выдаліць публікацыю. Потым пачытай, чым адрозніваецца дзяржстандарт ад ТУ, і навучыся шукаць на бляшанцы працэнт закладкі».

Сам аўтар застаўся пры сваім меркаванні і ўпэўнены ў сваёй праўдзе: «Няхай увесь свет бачыць, што тлушч прадаюць па цане тушонкі».

Каментары11

  • Сьпякота
    11.03.2026
    Матрацы у́ беларусау́ сфальсіфікаваныя
  • Прохожий
    11.03.2026
    чем вам ТУ не угодило? современные ТУ на заводах не хуже старых ГОСТов
  • FF
    11.03.2026
    Але слонімская ўсё адно лепей

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць