Здарэнні99

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы

Прычыны — у хлопцу. 

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына ўчыніла самасуд над сяброўкай, а затым уключыла відэазапіс са словамі: «Табе 10 секунд, каб сысці», пішуць vitvesti.by.

Навучэнка аднаго з каледжаў паўночнай сталіцы непрацяглы час сустракалася з Цімурам. Пра цяжкасці ў адносінах з ім яна перыядычна распавядала дзвюм сяброўкам. Тыя згаджаліся, што хлопец паводзіць сябе няправільна, і адгукаліся пра яго негатыўна. Неўзабаве адносіны спыніліся, пра што дзяўчына шкадавала. І вырашыла памірыцца. 

Калі яна прыехала, у гасцях у хлопца былі тыя самыя сяброўкі. Дзяўчаты папрасілі хлопца не прыводзіць у кватэру сяброўку. Ён паабяцаў. Але слова сваё не стрымаў.

Хлопец папрасіў сваю былую дзяўчыну не ісці да яго, дадаўшы, што там яе могуць збіць. Гэта раззлавала дзяўчыну. Яна настаяла, каб зайсці.

Як пасля тлумачыла абвінавачаная, яе раззлавала, што людзі, якія палівалі брудам хлопца, цяпер у яго ў гасцях. Яе таксама раз'юшыла, што яе хтосьці можа пабіць.

— Уварваўшыся ў кватэру, абвінавачаная пачала збіваць адну са сваіх былых сябровак. Нанесла ёй каля 10 удараў рукамі па галаве. Затым, утрымліваючы за валасы, пяць разоў ударыла яе галавой аб стол. Потым уключыла відэакамеру на сваім тэлефоне і сказала: «Табе 10 секунд, каб сысці» і пачала зваротны адлік часу.

Былы малады чалавек і яго сябар, якія знаходзіліся побач, ніяк не паспрабавалі прадухіліць нападу і спыніць агрэсію.

Пацярпелая дзяўчына атрымала закрыты пералом носа, кровападцёк і траўму ў вобласці левага вока.

Дзяўчыну суд аштрафаваў на 40 базавых велічынь (1800 рублёў), а таксама задаволіў патрабаванні пацярпелай, спагнаўшы кампенсацыю маральнай шкоды на суму 8 000 рублёў.

Каментары9

  • Filipp
    12.03.2026
    "Прычыны — у хлопцу. "©
    Прычына ў дурасці гэтай дзяўчыны.

    "Былы малады чалавек і яго сябар, якія знаходзіліся побач, ніяк не паспрабавалі прадухіліць нападу і спыніць агрэсію."©
    А калі б умяшаліся б, і спрабавалі бы спыніць дурніцу, ужо б іх судзілі за гвалт над гэтай дурніцай.(
  • Так і жывем
    12.03.2026
    Не трэба апраўдоўваць відавочнае бездеянне. Я б пакараў хлопцаў таксама за бездзеяльнасць, як мінімум, а на самой справе тут падбухторванне, ён стварыў гэтыя ўмовы, каб гэта адбылося. Вінаваты хлопец. А дзяўчыне гэтай я бы 8000 маральнага штрафу адмяніў, бо маральна пацярпела менавіта яна ад дзеянняў хлопца і сябровак. Так, лячэнне, рэабілітацыю трэба аплаціць, але не маральную шкоду. Ну судзяць такія ж як гэты хлопец хітрыкі кончаныя таму так.
  • .
    12.03.2026
    Гэта ўсё ўплыў "культурнай расеі", Божа пабудуй плот на нашай ўсходняй мяжы

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць