Грамадства

На некаторых рэках лёд ужо хутка растае

Гідролагі паведамілі, што ў Беларусі пачалося раставанне лёду на асобных рэках, найперш у паўднёвых і паўднёва-заходніх рэгіёнах, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як паведамляецца, ужо вызваліліся ад лёду некаторыя прытокі Нёмана і Сожа. Цалкам ачысцілася ад ледзяных утварэнняў рака Свіслач каля вёскі Дзіневічы Бераставіцкага раёна.

Па стане на 25 лютага на большасці рэк захоўваецца ледастаў або ледастаў з палонкамі. Таўшчыня лёду складае ад 13 да 45 сантыметраў. У паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах павялічыліся палонкі і закраіны, месцамі з’яўляецца вада на лёдзе.

На буйных вадасховішчах — Вілейскім, Чыгірынскім, Салігорскім, Заслаўскім, Красная Слабада — а таксама на азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае захоўваецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй ад 20 да 42 сантыметраў.

Рост узроўню вады на 1—14 сантыметраў за суткі адзначаецца ў басейнах Нёмана, Віліі, Прыпяці, на Дняпры ў раёне Оршы і Лоева, на Бярэзіне каля Барысава, на Сожы ў Гомелі і на шэрагу іх прытокаў. Найбольш інтэнсіўны пад’ём — да 50 сантыметраў за суткі — назіраецца на рэках басейна Буга.

На рацэ Пціч каля вёскі Першая Слабодка Петрыкаўскага раёна ўзровень вады ўжо перавысіў адзнаку выхаду на пойму. У найбліжэйшыя суткі такая сітуацыя прагназуецца і на Віліі каля аграгарадка Сцешыцы Вілейскага раёна.

Паводле прагнозаў, на рэках басейнаў Нёмана, Віліі, Буга і Прыпяці рост узроўню вады працягнецца, а лёд будзе далей раставаць. У басейнах Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны і Сожа істотных змен у ледзяной абстаноўцы пакуль не чакаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць