Свет

У Луўры пасля «рабавання стагоддзя» памянялі дырэктара

У парыжскім Луўры памянялі дырэктара пасля гучнага рабавання, якое славуты музей перажыў восенню мінулага года. Ларанс дэ Кар пакінула пасаду кіраўніцы музея праз чатыры месяцы пасля інцыдэнту. Яе пераемнікам стаў гісторык мастацтва Крыстоф Лерыбо, які раней узначальваў Версальскі палац. Пра прызначэнне новага дырэктара абвясціла прадстаўніца ўрада Францыі.

Ларанс дэ Кар. Фота: Wikimedia Commons

Раней Лерыбо таксама кіраваў музеем Арсэ ў Парыжы. Паводле Міністэрства культуры Францыі, яго галоўнымі задачамі стануць узмацненне бяспекі музея і яго мадэрнізацыя. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней анансаваў план абнаўлення Луўра на суму 800 мільёнаў еўра.

Рашэнне аб адстаўцы папярэдняй кіраўніцы было прынята пасля публікацыі справаздачы парламенцкай камісіі, прысвечанай «рабаванню стагоддзя». У дакуменце адзначалася, што кіраўніцтва музея часткова нясе адказнасць за недахопы ў сістэме бяспекі. Камісія заявіла, што існаваў шэраг пралікаў, якія ў іншых краінах маглі б прывесці да адстаўкі.

Ларанс дэ Кар сама прапанавала пайсці з пасады ўжо на наступны дзень пасля рабавання, аднак тады міністарка культуры адмовілася прыняць яе адстаўку. Цяпер жа яе адстаўку зацвердзіў прэзідэнт Францыі.

У кастрычніку мінулага года чацвёра зламыснікаў скралі з Луўра частку французскіх каралеўскіх рэгалій коштам каля 88 мільёнаў еўра. Гістарычная каштоўнасць гэтых прадметаў значна перавышае іх грашовую ацэнку. Пакуль што скрадзенае не знойдзена.

Пасля гэтага інцыдэнту музей неаднаразова трапляў у негатыўныя навіны — праз затапленні, забастоўкі і падазрэнні ў маштабных махлярствах з квіткамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка9

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць