Грамадства

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

Дзяржкантроль разам з падатковымі органамі выявіў, што адзін з найбуйнейшых імпарцёраў і аптовых прадаўцоў цюльпанаў у Беларусі ўтойваў ад падаткаабкладання мільённыя даходы. Гаворка ідзе пра сялянска-фермерскую гаспадарку ў Брэсцкай вобласці, назва якой не называецца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паведамляецца, што акрамя вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадарка займалася таксама вырошчваннем і продажам цыбулін цюльпанаў і карысталася льготным падатковым рэжымам для вытворцаў сельгаспрадукцыі, паводле якога падатак складаў 1% ад валавой выручкі.

Для атрымання гэтай льготы доля даходаў ад уласнай сельгаспрадукцыі павінна была складаць не менш за палову. Але ўжо да 2022 года прыбытак ад продажу цюльпанаў стаў большы, чым ад продажу гародніны і садавіны.

Каб захаваць льготны рэжым, кіраўнік гаспадаркі разам са сваім намеснікам, які таксама быў уладальнікам бізнэсу, стварылі падкантрольную кампанію і штучна пераразмеркавалі на яе частку выручкі ад продажу цюльпанаў. Фармальна кіраўніком гэтай фірмы значыўся іх кіроўца.

У выніку такіх дзеянняў за 2022—2025 гады бюджэт недаатрымаў больш за 1,3 мільёна рублёў падаткаў. Праверка таксама выявіла значнае ўтойванне выручкі: прадукцыю часта прадавалі за наяўныя грошы, а ў дакументах сумы заніжаліся больш чым у дваццаць разоў. Паводле чарнавых запісаў, толькі за апошнія два гады ад падаткаў было схавана больш за 10 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, выяўленыя факты падатковага махлярства. У падатковыя органы падаваліся фіктыўныя дакументы пра нібыта продаж цюльпанаў падкантрольнай фірме па заніжанай цане з наступным экспартам у Расію. На гэтай падставе з бюджэту ім былі вернутыя больш за 950 тысяч рублёў ПДВ. Таксама заніжаліся колькасць і кошт цыбулін, якія прадаваліся фізічным асобам.

У дачыненні да падазраваных распачалі крымінальныя справы. Пад арышт трапіла іх маёмасць — чатыры кватэры і дзесяць аўтамабіляў. Падчас ператрусаў таксама канфіскавалі 440 тысяч еўра і 89 тысяч даляраў. Падазраваныя, як паведамляецца, прызналі сваю віну.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць