Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за ліпень склала +19,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,9°С. Такі і больш цёплы ліпень здараецца прыкладна раз на 7 гадоў.
Найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях (+1,4°С і +1,3°С адпаведна), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (+0,3°С).
Тэмпература паветра ўдзень на працягу месяца ў асноўным складала +23…+29°С, у асобныя дні павышалася да +30°С і вышэй.
Максімальнага значэння (+34,6°С) тэмпература паветра дасягнула 3 ліпеня на станцыі Брэст.
Тэмпература паветра ўначы ў асноўным знаходзілася ў межах +11…+18°С, у самыя халодныя ночы не перавышала 10°С.
Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Палеская 6 ліпеня і склала +6,9°С.
Тым не менш у асобныя суткі месцамі па краіне былі зарэгістраваны трапічныя ночы (мінімальная тэмпература паветра за ноч складала +20°С і больш).
За месяц у сярэднім па краіне выпала 129 мм ападкаў, што склала 144 % кліматычнай нормы.
Лішак ападкаў адзначаўся на большай частцы тэрыторыі краіны. Колькасць ападкаў першай дэкады месяца была блізкай да кліматычнай нормы. У другой і асабліва ў трэцяй дэкадзе адзначалася празмернае ўвільгатненне: выпала 141 і 188 % дэкаднай нормы адпаведна.
На працягу месяца адзначалася ад 8 да 18 дажджлівых дзён (дзён з сумай ападкаў за суткі 1 мм і больш) пры норме 9—11 дзён.
На працягу месяца па тэрыторыі краіны назіраліся туманы, навальніцы, адзначалася выпадзенне граду дыяметрам да 9 мм (Пінск).
Дажджы ў асноўным насілі ліўневы характар, у асобныя дні месяца дасягалі крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явы: вельмі моцны дождж — да 94 мм (Малевіцкая Рудня) і вельмі моцная залева — да 39,5 мм (Беразіно).
У асобных раёнах адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш, месцамі дасягала крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явы (25 м/с і больш). Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістравана на станцыі Магілёў 10 ліпеня (26 м/с).
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары