Свет99

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый

«У любым пагадненні павінны быць саступкі; саступкі павінны быць з боку Расіі і, вядома, з боку Украіны. Гэта складана..», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што ключавым элементам заканчэння развязанай РФ вайны супраць Украіны стане тэрытарыяльнае пытанне. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю тэлеканалу Fox Business, піша «Еўрапейская праўда».

Рубіа дадаў, што часткай мірнага працэсу павінна стаць спыненне агню, паколькі, па яго словах, «цяжка весці перамовы пра дэталі канчатковага мірнага пагаднення, калі вы страляеце адзін у аднаго».

Таму, як перакананы дзяржсакратар, у ідэале неабходна «перайсці да кароткатэрміновага спынення агню і выкарыстаць гэты час для канчатковага ўрэгулявання канфлікту». Пры гэтым ён лічыць, што «наперадзе доўгі шлях, каб зразумець, як скончыць вайну».

Адначасова Рубіа распавёў, што «ключавымі элементамі любога заканчэння вайны будуць тэрытарыяльныя пытанні».

«У любым пагадненні павінны быць саступкі; саступкі павінны быць з боку Расіі і, вядома, з боку Украіны. Гэта складана… Я думаю, што ўмовы, на якіх яна павінна скончыцца, — гэта заўсёды складаная частка», — адзначыў ён.

Пры гэтым, па словах Рубіа, у ЗША цяпер лепш разумеюць умовы, «на якіх Расія будзе гатовая скончыць вайну».

«Цяпер мы павінны параўнаць гэта з тым, што гатовыя прыняць украінцы і нашы еўрапейскія саюзнікі, але, вядома, у першую чаргу — украінцы», — дадаў дзяржсакратар.

Ён падкрэсліў, што ўпершыню з пачатку працы адміністрацыі Дональда Трампа «мы маем канкрэтныя прыклады таго, чаго можа патрабаваць Расія, каб скончыць вайну».

Нагадаем, 6 жніўня адбылася сустрэча пасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і гаспадара Крамля Уладзіміра Пуціна.

У Крамлі заявілі, што падчас размовы адбыўся абмен «пэўнымі сігналамі» адносна расійска-украінскай вайны.

А Дональд Трамп назваў сустрэчу «вельмі прадуктыўнай» і без дэталяў паведаміў, што «быў дасягнуты значны прагрэс».

Каментары9

  • Алекс
    07.08.2025
    То есть до этого у вас не было "конкретных примеров того, что требует раша чтобы закончить войну"? То есть путлер не очень ясно выражал свою мысль бомбя Украину от восточной до западной границы? Ну, поздравляю. Еще полгода вам понадобится чтобы понять, что вас, похоже, развели. Не первый раз, кстати - путлер мастер лапшу вешать на уши таким дилетантам.
  • странно всё это
    07.08.2025
    Н-да, пу, тихой сапой, добивается своего. США будут признавать захват территории Украины Россией и Украина должна согласиться с этим.
    Международное Право будет выброшено в мусорку.
    А что Рубио скажет о репарациях, о преступлениях русских против человечества и человечности ? Наверно ничего не скажет.
    Главное бабки на счетах лапидара и премия мира от Нобеля, а потом поновому, на новый круг ?
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    07.08.2025
    Добра, што нашаму народу ўдалося спыніць нашу армію ад заходу на тэрыторыю Украіны. Бо інакш зараз бы ішла гаворка яшчэ і пра падзел тэрыторыі Беларусі...
    Дзякуй Зянону Пазьняку за заклік на пачатку вайны да беларускай арміі не ваяваць на баку Расеі.

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць