Журналіст Віталь Цыганкоў у сваім тэлеграм-канале рэзка раскрытыкаваў ідэю, што, маўляў, трэба распусціць Офіс Святланы Ціханоўскай, і тады для беларускіх дэмакратычных сілаў адкрыюцца новыя дарогі.

Як я часам кажу, я не спрачаюся з людзьмі, а спрачаюся з ідэямі — не важна, хто гэтыя ідэі вылучае. І вось адна з апошніх ідэяў — усе структуры «дэмсілаў» распусціць, паколькі адныя скандалы і нічога не працуе.
Гм, даволі дзіўная (скажам мякка) ідэя — калі глядзець на яе рацыянальна, без эмоцый, з гледзішчы патэнцыйных наступстваў.
Любая палітычная інстытуцыя выконвае (больш ці менш удала) пэўную функцыю. Калі мы распускаем нейкую інстытуцыю, то спадзяемся, што на яе замену прыйдзе іншая структура, якая будзе выконваць гэтую функцыю больш паспяхова. Але гэта абсалютна нерэальна ў нашых канкрэтных умовах.
Калі нават нейкім цудоўным чынам дапусціць, што пасля роспуску існуючых структураў усе-ўсе-ўсе антылукашэнкаўскія сілы збяруцца на нейкі новы кангрэс, занава аб’яднаюцца, абяруць сабе новых лідараў (ужо гучыць маларэалістычна)… то гэта ўсё не заменіць тое, што называецца на сёння «легітымнасць Святланы Ціханоўскай» і яе назапашаныя за апошнія гады палітычныя кантакты.
Не даводзіцца спадзявацца, што пасля «разгону» замежныя лідары замест Ціханоўскай пачнуць сустракацца з Пазняком, Бульбам ці Балкунцом (бяру ўмоўна прозвішчы самых прыкметных яе крытыкаў). Замежныя лідары проста перастануць сустракацца на высокім узроўні з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Я б нават правёў тут аналогію зь беларускім сувэрэнітэтам — калі мы кажам пра важнасць і неабходнасць нейкай «інстытуцыі». Які б ён ні быў сёння, — абрэзаны, залежны, абмежаваны — але ён існуе, юрыдычны і фармальны суверэнітэт, і гэта самае важнае з гістарычнага гледзішча. Важней за тое, хто яго ўзначальвае, якія (кепскія) парадкі ў ім існуюць.
Паколькі пакуль ёсць фармальны суверэнітэт, у любы момант улада можа змяніцца, парадкі могуць змяніцца, могуць змяніцца замежнапалітычныя абставіны і суверэнітэт можа стаць сапраўднай незалежнасцю, дэмакратыяй, можа пайсці ў іншым геапалітычным кірунку. Што мы і назіралі ў 1991-м, калі фармальныя «на паперы» суверэнітэты савецкіх рэспублік пераўтварыліся ў рэальна незалежныя дзяржавы.
(І я дарэчы, салідарны з тымі палітыкамі, якія кажуць, што барацьба за захаванне суверэнітэту павінна стаць галоўнай у дзейнасці Офіса і ўсіх дэмакратычных сілаў — хаця па іншых пытаннях у мяне з імі будуць яўныя рознагалоссі).
Сувэрэнітэт — гэта тая самая інстытуцыя, якая пры лепшых умовах можа расквітнець і набыць зусім іншую ад цяперашняй форму. Так і інстытуцыі, створаныя пасля 2020-га — іх можна напаўняць новым зместам, іншымі людзьмі, альтэрнатыўнай стратэгіяй — але контрпрадуктыўна іх «распускаць».
Канешне, людзі, якія заклікаюць усё распусціць, разумеюць, што ніякай новай роўнаважкай інстытуцыі не ўзнікне. Ім проста хочацца ўсё распусціць. Яны ведаюць, што робяць. І гэта трэба разумець і канстатаваць.
Дарэчы, Леў Троцкі, тагачасны наркам замежных спраў савецкай Расіі, вылучыў сваю формулу «ні міра ні вайны, армію распусціць», калі быў кіраўніком савецкай дэлегацыі на перамовах з немцамі ў Берасці. Практычныя немцы не доўга здзіўляліся гэтай дзіўнай фармулёўцы і пачалі наступаць. У выніку Савецкая Расія была вымушаная падпісаць Берасцейскі мір 3 сакавіка 1918 года на значна горшых умовах.
Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь
Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую
Фантазія Бульбы: Ціханоўская не рупіцца за вызваленне Бяляцкага, бо з яго будуць вырошчваць новага лідара апазіцыі
Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне
Каментары
Усе ведаюць, што ніхто нідзе не абіраў Пазьняка. Ну блогер і блогер, прыватнае меркаванне чалавека. Цяпер кожны першакласнік і блогер, і ютубер замест таго каб добрыя кніжкі чытаць.))
Дык ці мае падставы цікаўнасць да прыватнага меркавання блогера, аднаго са шматлікіх?
Мае, хоць і не настолькі, каб гэтым цэлы тыдзень жыць. І на тое ёсць дзьве прычыны:
1) Пэўныя сілы настойліва спрабуюць навязаць Пазьняка ў нейкія незразумелыя "нацыянальныя лідары". Вось так ба-бах - нацыянальны лідар.
2) Напісанае Пазьняком голас ў голас паўтарае прапаганду.
"Чытайце першакрыніцы", і будзеце ведаць што сёння непакоіць рэжым узурпатара.
З пазьнякоўскіх "першакрыніц" мы ведаем пра патрэбу ў легітымнасці ("інтарэсы супадаюць") і "гнілая калода", якую узурпатару не аб'ехаць.
Зразумела, што гэта ўсё падпісваецца Пазьняком з чужога голасу, бо персанальна самому Пазьняку ніякая "калода" не замінае.
Пазьняк - база. Беларуская база. Хто мае розум - той ведае.