Здароўе1212

Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»

Наталля Федзюковіч — стваральніца мінскай прыватнай клінікі жаночага здароўя — падзялілася ў інстаграме тым, як спрабавала паскорыць схудненне з дапамогай моднага прэпарату «Аземпік».

Наталля Федзюковіч. Фота з яе інстаграма

Наталля не толькі кіраўніца F-clinic і практыкуючая гінекалагіня, але і блогерка — на яе інстаграм падпісана больш за 50 тысяч чалавек. Нядаўна яна шчыра распавяла пра тое, як ёй удалося моцна схуднець.

Гісторыя пачалася прыкладна паўтара года таму, калі жанчына стала на вагі і раптам зразумела, што важыць столькі ж, колькі яе муж — 85 кілаграм. Наталля кажа, што не камплексавала наконт таго, як тады выглядала — але вырашыла разабрацца са здароўем.

— Калі я здала аналізы, то прыйшла ў жах ад іх. Я не магу сказаць, што ела толькі шкодную ежу, што часта ўжывала алкаголь. Зусім не. Але ела позна перад сном. І так, віно па выходных, калі здараліся. Я вельмі позна клалася спаць, да ночы мы з мужам заліпалі ў серыялы і ні пра які рэжым гаворкі не ішла!

Наталля піша, што скончыла з усім гэтым рэзка. Пачала прачынацца а 8-й, класціся а 23-й, а таксама спаць з выключаным святлом — бо ўсё жыццё спала толькі так праз страх цемры.

Таксама яна стала есці па графіку, цалкам выключыла з рацыёну шкодную ежу і алкаголь, пачала вылічваць спажыванне бялку і піць не менш за тры літры вады штодня.

Плюс трэніроўкі тры-чатыры разы на тыдзень і масажы, якія аказаліся даволі балючымі. Наталля кажа, што яна ад болю крычала так, што яе сабакі брахалі на масажыстку.

— Двойчы на дзень кантрасны душ, шараванне ўсяго цела спецыяльнымі шчоткамі і крэмамі, эмульсіямі і алеямі. Штодзённыя маскі для твару, кожную раніцу! Два разы на дзень рытуалы для твару з гаджэтамі і масажорамі па 20-30 хвілін. У мяне іх цэлая калекцыя. Думаеце, гэта ўсё першапачаткова было ў кайф? Кайфую я ад гэтага зараз, першапачаткова гэта было катаванне.

Наталля прызнаецца, што калі атрымалася скінуць першыя 10 кілаграм, то ў яе пачалася эйфарыя і вельмі захацелася паскорыць працэс. Не доўга думаючы, жанчына папрасіла сяброўку прывезці з Літвы модны прэпарат «Аземпік» (першапачаткова яго распрацоўвалі для людзей з дыябетам, але пазней лекі сталі выкарыстоўваць галівудскія зоркі для схуднення).

— Я ўджалілася (правільна разлічыўшы дозу з эндакрынолагам!). І ледзь не памерла. Гэта як сто самых лютых адхаднякоў, якія змяняюцца абсістэнцыяй, і так па крузе. Мяне ванітавала і выварочвала навыварат некалькі сутак. Гэты ж час я нічога не ела.

Жанчына распавяла, што ў выніку пасля ўколу скінула тры кілаграмы, але вырашыла, што з «Аземпікам» завязвае — кажа, зразумела, што прыйдзецца працаваць самой, а не спадзявацца на цуд.

— Цяпер мая вага — 60 кілаграмаў. Я цалкам здаровая, а мае аналізы можна вешаць на дошку гонару.

Каментары12

  • Калорыя Іванаўна
    06.08.2025
    Пра Азэмпік-трызненьне,там нічога не трэба разлічваць, пачатак-з дозы 0.25 і далей па +0.25 на працягу мінімум паловы году.Калі ледзь не сканала,дык не ад Аземпіку, ад уласнай дурноты. Да таго ж, Аземпік зніжае цукар крыві (як прэпарат для дыабетыкаў) і не падыходзіць для асоб з нармальным узроўнем цукру. Ужо даўно у ЗША распрацаваныя прэпараты проста для пахудзеньня, якія не паніжаюць цукар-Зэпбоунд,напрыклад.
  • прапрацоу́ка пра працу
    06.08.2025
    працаваць трэба праз праработку
  • Респект
    06.08.2025
    Сам худел, знаю, насколько это сложно делать после 40

Цяпер чытаюць

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў11

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый8

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы14

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы9

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»1

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць