Грамадства

Махляры актывізуюць фэйкавыя тэлеграм-боты пад выглядам банкаўскіх акаўнтаў

Махляры пачалі распаўсюджваць фэйкавыя тэлеграм-боты, якія маскіруюцца пад банкаўскія акаўнты, часам — Белінвестбанка. Як паведамілі ў банку, мэта такога падману — выманіць асабістыя даныя і атрымаць доступ да фінансаў.

Belinvestbank.by

У прэс-службе падкрэслілі, што рэкламу фэйкавых чат-ботаў могуць размяшчаць у сацсетках Meta, пераважна ў Instagram, або рассылаць у месенджарах пад якой-небудзь падставай.

Пры гэтым розніца ў назве бота бывае ўсяго ў некалькі літар, а можа кардынальна адрознівацца ад афіцыйнай.

Ашуканцы найчасцей выкарыстоўваюць граматычныя падмены — напрыклад, лацінскую «a» замяняюць на кірылічную «а» або дадаюць лішні сімвал.

У выніку на першы погляд гэта незаўважна і падобна да афіцыйнай назвы. Таксама зламыснікі часта перастаўляюць асобныя словы месцамі і змяняюць назвы на падобныя або сугучныя.

У Белінвестбанку рэкамендуюць карыстальнікам уважліва чытаць назвы самога тэлеграм-канала, яго чат-бота ў шапцы профілю і карыстацца толькі праверанымі каналамі сувязі з банкамі. Не варта таксама пераходзіць па падазроных спасылках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць