Грамадства77

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая

«Як вы з гэтым жывяце?» — «Вось так і жыву».

Мікіта Мелказёраў і Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: malina_by / YouTube

У інтэрв'ю для ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў пацікавіўся ў Святланы Ціханоўскай, калі яна апошні раз адчувала сябе абсалютна шчаслівай.

«Я зараз вам не скажу, але гэта было да 2020 года», —адказала Ціханоўская, выклікаўшы вялікае здзіўленне ў вядучага, які ў сваю чаргу пацікавіўся, як яна з гэтым жыве.

«Вось так і жыву».

«З Сяргеем вы таксама не былі абсалютна шчаслівымі, калі ён вярнуўся?» — перапытаў Мелказёраў.

«Не. Я не магу адчуваць поўнага шчасця, пакуль кожны чалавек не можа гэтае шчасце са мною падзяліць. Я нават віну адчувала, калі выпусцілі Ціханоўскага. Бо гэта выглядала, як быццам вось твой родны вярнуўся, ты можаш яго абняць, а там недзе плачуць дзеці без свайго таты, без мамы. Гэты цяжар, ён нікуды не дзеўся.

Я, вядома, вельмі радая, што Сяргей побач, што ён можа абдымаць людзей. Але гэта такое шчасце… Ты не можаш атрымаць асалоду ад яго, таму што цяжарам вісяць яшчэ большыя няшчасці», — патлумачыла Святлана.

Каментары7

  • А вы даўно былі шчасьлівыя?
    02.08.2025
    Сьвятлана проста набліжаецца да ўзроста дзе ў шчасьце не верыш
  • Гэта ўжо норма?
    02.08.2025
    Не саромеецеся пахваліцца татуіроўкай?
  • Ноўнэйм
    02.08.2025
    Незразумела, што так здзівіла Мелказёрава!? Што ёсць людзі з абвостранай эмпатыяй да іншых? Той ступені, калі звычайныя радасці не ў радасць, бо ў мазгу сядзяць гісторыі ці фоты тых, хто пацярпеў, хто пакутуе, каго ўжа няма ў жывых? Ну так, прасцей усяго сказаць, што жыццё працягваецца і мне што да пакутаў іншых. Але не ўсе так хочуць. Нехта хоча падтрымліваць іншых хаця б на эмацыйным узроўні. Проста каб адчуваць, што сам яшчэ здольны суперажываць, што сам - застаўся чалавекам, а не пераўтварыўся ў страўса.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць