Здарэнні11

86-гадовая пенсіянерка ў Мінску прадыктавала махлярам ПІН-код і засталася без зберажэнняў

86-гадовая мінчанка засталася без усіх зберажэнняў пасля серыі званкоў ад тэлефонных махляроў. У якасці сцэнара падману ашуканцы выкарысталі схему падаўжэння дамовы на паслугі сувязі, паведамляе сталічная міліцыя.

Спачатку жанчыне патэлефанавалі ў месенджары і прадставіліся супрацоўнікамі аператара сувязі. Пад падставай падаўжэння дамовы зламыснікі выведалі ў пенсіянеркі яе персанальныя даныя.

Праз некаторы час паступіў другі званок — цяпер ужо ад супрацоўніка КДК. Ён напалохаў жанчыну тым, што нібыта яе даныя трапілі ў рукі махляроў і выкарыстоўваюцца ў злачынных схемах. Махляры пераканалі мінчанку перавесці ім 11 тысяч рублёў для «дэкларавання». Што яна і зрабіла.

Далей пенсіянерцы загадалі тэрмінова накіравацца ў банк. Там яна аформіла банкаўскую картку на сваё імя, унесла на рахунак каля 10 тысяч рублёў і, не падазраючы падману, надыктавала зламыснікам ПІН-код. Неўзабаве з рахунку былі спісаныя ўсе грошы.

Толькі пасля гэтага жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў, і звярнулася ў міліцыю. Агульная сума шкоды склала больш за 20 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары1

  • Навошта?
    06.08.2025
    Ну і навошта было пераводзіць старыкоў, у якіх у маладосці нават кампутараў яшчэ не было і мабільных тэлефонаў таксама, прымусова пераводзіць на электроннае абслугоўванне?
    Каб махлярам было зручней рабаваць іх?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць