Грамадства33

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў

За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў Беларусі зафіксавалі больш за 1000 кібератак, дзе шкоднасныя файлы хаваліся пад выглядам відэа, гульняў або іншага кантэнту, звязанага з анімэ. Пра гэта паведамілі спецыялісты кампаніі Kaspersky, піша Office Life.

Фота: Pexels

Хакеры выкарыстоўваюць вядомыя назвы, напрыклад, Naruto («Нарута»), One Piece («Ван Піс»), Attack on Titan («Атака тытанаў»), Jujutsu Kaisen («Магічная бітва») і Demon Slayer («Знішчальнік дэманаў»), каб прывабіць карыстальнікаў.

Яны распаўсюджваюць небяспечныя праграмы пад выглядам «эксклюзіўных серый», «уцечак сцэнаў» ці «преміум-доступу». Найчасцей гэта загрузчыкі, якія затым усталёўваюць больш небяспечнае ПЗ, напрыклад траянцаў, здольных сачыць за карыстальнікам, красці даныя або адкрываць доступ да прылады.

Паводле слоў эксперта Васіля Калеснікава, злачынцы карыстаюцца папулярнасцю анімэ, асабліва сярод моладзі. Ён раіць быць уважлівымі: не загружаць файлы з падазронымі пашырэннямі (.exe,.msi) і не пераходзіць па спасылках з ненадзейных крыніц, нават калі яны прапануюць эксклюзіўны кантэнт.

Таксама паведамлялася, што вясной 2025 года з'явілася новая форма атакі: хакеры стваралі падробленыя акаўнты на YouTube і выкладалі відэа пра чаты і гульнявыя боты, каб распаўсюджваць шкоднае ПЗ.

Каментары3

  • .
    01.08.2025
    Самі прадукты Kaspersky звязаны з ФСБ і могуць выкарыстоўвацца для шпіянажу і кібератак на ворагаў Расеі.
    Чым менш яны нешта "фіксуюць" і вывучаюць у сетках і ў карыстальнікаў Беларусі, тым лепш.
  • нейкі
    01.08.2025
    "Падазроныя пашырэнні .exe,.msi"
    Лінуксоід пісаў?
  • Van Der Graaf
    02.08.2025
    нейкі, але ў чым ён не мае рацыі?

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць