Свет1010

Распаўсюджваецца новы небяспечны наркотык. Ён ужо дайшоў да краін Балтыі

Ахвярамі нітазенаў штогод становяцца сотні людзей.

fentanyl pills таблетки фентонила таблеткі фентанілу
На гэтым здымку — падробленыя таблеткі аксікадону, якія насамрэч з'яўляюцца фентанілам. Падобным чынам распаўсюджваецца і новая група наркотыкаў — нітазены. Фота: Tommy Farmer / Tennessee Bureau of Investigation via AP

Паводле The Wall Street Journal, у свеце імкліва распаўсюджваецца новы від сінтэтычных апіёідаў, які можа выклікаць новую хвалю так званай «эпідэміі апіёідаў» — падобнай да той, што ў 2010-я гады ахапіла ЗША з-за фентанілу і прывяла да тысяч смерцяў.

Цяпер Еўропа апынаецца на перадавой гэтай пагрозы. У цэнтры ўвагі — нітазены, надзвычай магутныя сінтэтычныя апіёіды новага пакалення.

Большасць гэтых апіёідаў паходзіць з Кітая, і яны настолькі моцныя, што нават нязначная доза можа выклікаць смяротную перадазіроўку. Іх выяўляюць у сумесях з гераінам, рэкрэацыйнымі наркотыкамі, а таксама з падробленымі абязбольвальнымі і заспакаяльнымі прэпаратамі.

Паводле слоў экспертаў, найбольш распаўсюджаныя нітазены ў 50-250 разоў мацнейшыя за гераін і ў пяць разоў перавышаюць фентаніл па сіле дзеяння.

Гэтыя рэчывы, распрацаваныя яшчэ ў 1950-я гады, ніколі не былі зацверджаныя да медыцынскага выкарыстання праз небяспеку вострай дыхальнай недастатковасці. Па словах экспертаў, яны прасоўваюцца на буйныя рынкі гераіну і апіёідаў, такія як Вялікабрытанія і краіны Балтыі. Толькі ў Вялікабрытаніі за 18 месяцаў да студзеня гэтага года ад перадазіроўкі нітазенаў памерла 400 чалавек.

У Эстоніі — краіне з насельніцтвам крыху болей за 1 мільён чалавек — з 2023 года амаль палова ўсіх наркатычных смерцяў звязаная з нітазенамі.

Паводле слоў прадстаўніка Брытанскага агенцтва па барацьбе са злачыннасцю, нітазены танныя, але надзвычай моцныя, таму іх лёгка выкарыстоўваць для ўзмацнення эфекту наркотыкаў і павелічэння прыбытку. Іх змешваюць з кафеінам, парацэтамолам і іншымі напаўняльнікамі. У выніку канчатковы прадукт вельмі складана стандартызаваць.

Нітазены ўжо спусташаюць Заходнюю Афрыку ў якасці часткі сінтэтычнага наркотыка куш (kush), які забіў тысячы людзей і прымусіў Сьера-Леонэ і Ліберыю абвясціць надзвычайнае становішча.

Па словах экспертаў, нітазены — глабальная праблема. Яны выяўлены ўжо на ўсіх кантынентах. Іх можна вырабляць з розных хімічных рэчываў, якія адносна лёгка здабыць, прычым нават у падпольнай лабараторыі. А дзякуючы надзвычайнай моцы для задавальнення таго ж рынку трэба нашмат менш рэчыва — таму іх прасцей перавозіць кантрабандай».

Кітайскія пастаўшчыкі адкрыта гандлююць нітазенамі на інтэрнэт-пляцоўках, часта выкарыстоўваючы ў якасці аватараў фатаграфіі маладых жанчын. Яны публікуюць нумары тэлефонаў, кантакты ў сацсетках і адрасы офісаў, звязаныя з Кітаем або Ганконгам. Прэпараты іншы раз абазначаюцца як «хімікаты для даследаванняў», але нярэдка называюцца нітазенамі адкрытым тэкстам.

Журналісты WSJ выявілі амаль 100 акаўнтаў на інтэрнэт-пляцоўцы TradeKey, якая размешчаны ў Пакістане, дзе адкрыта прапаноўваліся да продажу розныя віды нітазенаў — у тым ліку этанітазен, што лічыцца прыкладна ў 15 разоў мацнейшым за фентаніл. Чатыры пастаўшчыкі паведамілі журналісту, што могуць даслаць любы аб’ём у Еўропу, у тым ліку ў Вялікабрытанію, і запэўнілі, што без праблем абмінуць мытны кантроль.

Эксперты папярэджваюць: у выпадку дэфіцыту гераіну (што ўжо адбываецца пасля забароны маку ў Афганістане ў 2022 годзе), наркакартэлі і злачынныя групоўкі могуць масава перайсці на сінтэтычныя апіёіды. Гэта можа прывесці да новай хвалі смяротнасці.

Калі да паставак нітазенаў падключацца мафіёзныя структуры з Албаніі, Турцыі, Італіі або Мексікі, Еўропа сутыкнецца з маштабным крызісам. І прыкметы гэтага ўжо бачны на прыкладзе краін Балтыі і Вялікабрытаніі.

Каментары10

  • .
    31.07.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Отец Засандалий
    31.07.2025
    Живи и радуйся.
  • User
    31.07.2025
    Дык тут і без нітанзенаў гэтых ахтунг поўны

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць