Грамадства2020

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш», прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў

У пятніцу 18 ліпеня краіны ЕС падпісалі новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі з-за вайны ва Украіне, у тым ліку паніжэнне абмежавання цэнаў на экспарт нафты з Расіі.

«ЕС толькі што ўхваліў адзін са сваіх самых моцных на сённяшні дзень пакетаў санкцый супраць Расіі», — заявіла кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас.

«Мы яшчэ больш скарачаем ваенны бюджэт Крамля, пераследуем яшчэ 105 караблёў ценявога флоту, іх пастаўшчыкоў і абмяжоўваем доступ расійскіх банкаў да фінансавання.

Трубаправоды «Паўночны паток» будуць забароненыя, адбудзецца паніжэнне абмежавання цэн на нафту.

Мы аказваем большы ціск на расійскую ваенную прамысловасць, кітайскія банкі, якія дазваляюць абыходзіць санкцыі, і блакуем экспарт тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў беспілотніках», — адзначыла Кая Калас.

Пад санкцыі трапіў найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод «Раснафты» ў Індыі, яны таксама закранулі тых, хто займаецца ідэалагічнай апрацоўкай украінскіх дзяцей на акупаваных тэрыторыях.

«Мы будзем працягваць павышаць кошт агрэсіі, каб яе спыненне стала адзіным шляхам для Масквы», — заявіла Калас.

18-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі таксама ўключае новую забарону на транзакцыі, звязаныя з газаправодамі «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2», а таксама паніжэнне абмежавання цэн на расійскую сырую нафту ў межах G7 прыблізна да 47,6 долара за барэль, паведамілі агенцтвы са спасылкай на дацкага дыпламата.

18-ы пакет санкцый прадугледжвае таксама санкцыі супраць беларускіх банкаў і прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.

У падрыхтаваным пакеце фігуруюць чатыры беларускія кампаніі, што дзейнічаюць у галіне абароны і ваеннай прамысловасці. Еўракамісія прапануе замарозіць іх актывы і забараніць вядзенне бізнесу на тэрыторыі ЕС.

Паводле дакументаў, да якіх атрымала доступ «Радыё Свабода», адным з прадпрыемстваў, што трапіць у санкцыйны спіс, стане аршанскі завод «Легмаш».

Альянс расследнікаў Беларусі яшчэ ў траўні 2024 года заявіў, што гэты завод можа працаваць на расійскую вайсковую прамысловасць — вырабляць дэталі снарадаў для расійскіх сістэм залпавага агню БМ-21 «Град». ЗША ўвялі санкцыі супраць прадпрыемства ў жніўні 2024 года. Пазней «Легмаш» трапіў пад санкцыі Канады і Вялікабрытаніі.

Акрамя ўключэння новых прадпрыемстваў, Еўракамісія прапанавала пашырыць сектаральныя абмежаванні для Беларусі. Сярод іх — поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі (раней яна тычылася толькі фінансавых паведамленняў — SWIFT), цяпер гэта пераўтвараецца ў поўную забарону транзакцый.

Таксама ўпершыню пад забарону трапляе імпарт узбраенняў з Беларусі ў ЕС.

Каб узмацніць кантроль за абыходам санкцый, ЕС прапануе пашырыць спіс тавараў і тэхналогій, што могуць быць выкарыстаны для ўмацавання беларускай вайсковай і прамысловай базы. Гэта, у прыватнасці, машыны, хімікаты, асобныя віды металаў і пластмас. Забараняецца таксама транзіт шэрагу тавараў праз тэрыторыю Беларусі.

Каментары20

  • Язэп
    18.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • а нічога
    18.07.2025
    Санкцыі - топ, як папярэднія былі толькі падставай для росту прыбыткаў прыкарытнікаў (гл. Рабочы Рух), так і гэтыя будуць. Пакуль не возьмуцца за тых, хто абыходзіць санкцыі на тэрыторыі ЕЗ : усялякія латышскія, эстонскія, польскія і кіпрскія кампаніі і далучыўшыйся да іх Дорнаў з вялікім герцагствам Люксембург....
  • Ж
    18.07.2025
    Дык Легмаш і ў Менску ёсьць, там і прыпынак а/тр. аднайменны побач.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць