Грамадства66

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Па беларускіх чатах адбылася чарговая рассылка спецслужбаў. Аказалася, той жа акаўнт збірае звесткі і ва ўкраінскіх медыя.

Выява, згенераваная нейрасеткай

Тэлеграм-акаўнт з ID 7148588737 і імем «Тарас» пачаў рассылаць па розных беларускіх суполках заклікі ўступаць у каманду Ціханоўскага. Адметна, што да допісу прыкладзенае сапраўднае відэа, але ўсе астатнія спасылкі — фэйкавыя:

Паведамленне «Тараса» ў розных чатах

Адметна, што ў жніўні 2025 года гэты ж акаўнт распаўсюджваў паведамленні ва ўкраінскіх чатах. Там ён казаў, што «ў Беларусі ўзмацняюць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мозырскіх напрамках». І шукалі інфарматараў «з месцаў». У якасці кантактнага e-mail быў указаны гэты адрас: [email protected]. Вось прыклад паведамлення:

Паведамленне «Тараса» ў адным з украінскіх чатаў

Хто стаіць за гэтымі атакамі, дакладна невядома, але амаль напэўна гэта спецслужбы Беларусі. Гэта вельмі падобна да таго, як яны дзейнічалі ў іншых выпадках.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Gorliwy Litwin
    12.07.2025
    А для чаго збірае ў сваю каманду людзей аўтэнтычны Сяргей Ціханоўскі, пад якую праграму дзеянняў? чым ён адрозніваецца ад ботаў-імітатараў? І хто ўвогуле яго стварыў у канцы 2010-х, дзеля чаго?
  • Мх
    12.07.2025
    Наша Ніва відаць вынайшла машыну часу. А што там ў 2030 годзе?
  • Шыбалет
    12.07.2025
    Ціханоўскі на расейскай, правакатары на расейскай. Дык як адрозніць?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць