Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў
Пра здарэнне на фэсце ў каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, дзе 4-5 ліпеня прайшла масавая ўрачыстасць, распавялі пілігрымы.

Увечары ў пятніцу, падчас набажэнства Крыжовага шляху на вуліцы перад храмам, побач з людзьмі зваліўся вялікі квадракоптар, піша katolik.life.
Дрон упаў у тое месца, якое было па ходзе руху шэсця. Але гэта адбылося ў момант, калі ўдзельнікі набажэнства зрабілі прыпынак для разважання — таму беспілотнік цудам нікога не зачапіў.
«Калі б людзі не спыніліся, дрон мог бы сур'ёзна параніць некалькі чалавек. Ён быў велізарны, чорны. Паваліўся з вышыні ў пары метраў ад людзей і разбіўся», — распавёў відавочца.
Верагодна, гэта быў прафесійны апарат, з якога вёў здымкі адзін з дзяржаўных тэлеканалаў.
-
РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»
-
РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»
-
Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку
Каментары
Бог не дапусціў.