Грамадства77

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў

31-гадовы гамельчук Кірыл Семяняка паспеў у юнацтве адсядзець за наркотыкі. Цяпер ён жыве ў Польшчы і называе сябе «галоўным гангстарам Варшавы». Хлопец бязбоязна прапаноўвае ў сацсетках свае паслугі па падробцы правоў кіроўцы і любых іншых дакументаў. «Наша Ніва» таксама знайшла яшчэ адзін яго акаўнт, у якім ён публікуе відэа з працэсам крадзяжу адзення з брэндавых крам. «Гэта ўсё шоу для лайкаў», — клянецца Семяняка.

Разбірацца ў рэальнасці гэтага «шоу» будзе польская паліцыя: «Белпол», які першым звярнуў увагу на хлопца, накіраваў запыт у мясцовыя органы.

Кірыл Семяняка. Скрыншот з выдаленай старонкі ў тыктоку @bibos2013_2

«600-800 даляраў за пластык, адзін у адзін як арыгінал»

Беларусы ў Польшчы могуць памяняць сваё пасведчанне кіроўцы на польскае — без аўташколы і экзаменаў. Семяняка прапаноўваў падпісчыкам махлярскую схему. Ён друкуе фальшывае беларускае пасведчанне, пасля чаго атрымальнік ідзе мяняць яго на польскае — чыстае, з якім можна будзе без рызыкі катацца па ўсім свеце.

«Я раблю вельмі якасны пластык, адзін у адзін як арыгінал — х*й адрозніш. Кошт пытання: калі ў вас ёсць міжнародная ахова — 600 даляраў, калі няма, мы вам робім дадаткова даведку з амбасады з пацверджаннем легальнасці правоў [кіроўцы] за 800 даляраў», — рэкламаваў Семяняка ў тыктоку, які цяпер, па яго словах, «заблочаны хейтарамі». Таму ўсіх зацікаўленых паслугамі яго фірмы ён запрашае да сябе наўпрост у тэлеграм.

Семяняка сцвярджаў, што можа зрабіць фальшывыя дакументы не толькі для перасоўвання на машыне, але і забяспечыць пашпартамі «любой краіны».

На сваё імя 19 ліпеня 2024 года Семяняка зарэгістраваў у Польшчы фірму SYBRO_LG, галоўным кірункам дзейнасці якой з’яўляецца аптовы гандаль. Таксама ў кірунках працы пазначаныя «фатаграфія, пераклады, офісная дзейнасць і падтрымка бізнэсу».

Скрыншот: rejestr.io

Гандлем Семяняка таксама займаецца — праўда, мяркуючы па яго тыктоку, злачынным. 1 мая 2025 года ён завёў сабе новы акаўнт, дзе выхваляецца тым, як здымае з адзення ў крамах антыкрадзежныя біркі пры дапамозе магніта. Скрадзеныя рэчы, па яго ж словах, ён пасля перапрадае праз тыкток і ў тэлеграм-канале, спецыяльна створаным пад продажы-куплю. Мяркуючы па перапісках, частка тавару адпраўлялася ў Беларусь.

Скрыншот з аднаго відэа, дзе Семяняка хваліцца чарговым «уловам»

«У нас ужо банда з васьмі чалавек, працуем па Польшчы, Германіі, Аўстрыі. Хто без досведу — навучым, далучайцеся. Я рухаюся ў гэтым шмат год і сутыкнуўся з тым, што тавар, які апрацоўваецца (крадзецца. — НН) — яго цяжэй прадаць за нармальныя бабкі, чым адпрацаваць», — дзеліцца крымінальнымі нататкамі мужчына.

Асцярожна! Відэа ўтрымлівае нецэнзурную лаянку:

@bibos_new_ii

тг - @Jimivinitik

♬ оригинальный звук - Onil

У каментарах яму раз-пораз пішуць: «Мы думалі, цябе ўжо прыкрылі», «Калі цябе ўжо затрымаюць?» На што Семяняка супакойвае падпісчыкаў: «Не, не прыкрылі. Мусары гэтыя, пі****сы, х*й возьмуць, асабліва польскія, усё на лайце — узровень якасці дакументаў расце, на гэты момант мы можам нават расійскія зрабіць — усё ў базе будзе, з пасведчаннем аб нараджэнні — усё, як трэба. Канечне, кошт будзе не тысяча-дзве тысячы еўра, але гэта для плацежаздольных».

Усіх, хто баіцца паспрабаваць красці рэчы і такім чынам зарабляць, Семяняка падбадзёрвае: «Можа, і прымуць (затрымаюць. — НН) — не без гэтага, але адпусцяць». І рэкамендуе пры гэтым разварочвацца ў вялікіх краінах: «У маленькіх салодка, базару нуль. Але ў Аўстрыі кента рубанулі з польскай міжнароднай аховай і адразу дэпартавалі проста да Брэста — завезлі за рукі-ногі. Таму а****на рухацца — Іспанія, Францыя, Германія, тая ж Польшча — у вялікіх краінах яны не могуць кантраляваць усё».

У тым самым тэлеграм-канале, які беларус піярыць праз свой тыкток, ён апублікаваў некалькі відэа з пошукам зацікаўленых для працы яшчэ ў адной сферы — апошняе з’явілася 26 чэрвеня.

«Ёсць сур’ёзны варушняк за сур’ёзныя бабкі — проста трэба мазгі. 10 тысяч еўра на месяц, плюс-мінус. Патрэбны хімік і варшчык, будзем варыць. Хто разумее, пра што гаворка, пішыце — накопіце бабла і зваліце ў Іспанію», — піярыць вакансію Семяняка, імаверна маючы на ўвазе спецыяліста для падпольнай вытворчасці наркотыкаў.

У тыктоку Семяняка пастаянна піярыць свой тэлеграм-канал, бо яго тыктокі пастаянна блакуюць: былі выдаленыя ўжо тры яго акаўнты, на скрыншоце — чацвёрты.

Кірыл Семяняка: «Гэта ўсё шоу!»

Семяняка нарадзіўся ў 1993 годзе, паступіў у гомельскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта (БелДУТ), але на другім курсе папаўся міліцыі на продажы марыхуаны. Згодна з яго крымінальнай справай, дэталямі якой з намі падзяліліся ў «Белполе», студэнт сарваў у прыгарадзе Гомеля «нявызначаную колькасць канопляў», якія пасля высушыў і здрабніў. На выхадзе атрымалася больш за 200 грамаў — марыхуану хлопец паліў сам, частку прадаў іншым людзям. За гэта атрымаў 8 гадоў зняволення.

Кірыл Семяняка. Фота: фэйсбук.

«Наша Ніва» дазванілася да Кірыла, каб спытаць, ці не баіцца ён наступстваў, так адкрыта расказваючы пра парушэнні закона ў сеціве.

«Гэта ўсё фэйк, несапраўдныя відэа! Гэта шоу! Мы гуляем у крымінал, нібыта мы гангстары, — адказаў ён. — Людзі глядзяць такое, ім падабаецца. Я калі сядзеў у месцах не гэтак аддаленых, зразумеў псіхалогію людзей: ім падабаюцца «Брыгада», «Слова пацана»… Вось мы і граем шоу «мамчыных бандзюкоў».

На заўвагу, што гэта не выглядае як шоу, у тым ліку для польскай паліцыі, калі яна ўсё ж зацікавіцца такім кантэнтам, Семяняка прывёў свой аргумент:

«Для пачатку ім трэба рускую мову вывучыць. Калі яны і наткнуцца на мае ролікі, то прагартаюць. І я жыву ў свабоднай краіне — тут я хоць на аўто магу с*аць».

Пры гэтым Семяняка запэўнівае, што ў яго ўсё легальна:

«Машыны возім з Германіі (у дзейнасці фірмы мужчыны пазначана: аптовы гандаль без аўтатранспартных сродкаў. — НН). Каму трэба, дапамагаем рабіць дазвол на жыхарства ці правы кіроўцы тыя ж. Мяняем беларускія на польскія. Нават калі ў Беларусі ў вас не было правоў, можам новыя зрабіць, але ўсё легальна — проста праца, камунікацыя з людзьмі».

«Белпол» праінфармаваў польскіх сілавікоў пра імаверна незаконную дзейнасць Семянякі. 

Каментары7

  • Мыш
    27.06.2025
    Спадзяюся, "мамкін гангстэр" адхопіць як мінімум дэпорт гадоў на 10. Потым з-за такіх дзеячаў любы дакумент з Беларусі пад лупай вывучаюць, а то і проста не прымаюць, так што шкоды ад яго нямала
  • Лютавер
    27.06.2025
    Получил же визу.
  • 2345
    27.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім26

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы2

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам, яшчэ два пашкоджаныя2

Трамп заявіў, што выратаваў вярхоўнага лідара Ірана ад «ганебнай смерці»7

Пуцін: Захад хоча пахаваць Расію, але яны самі хутка здохнуць17

Памёр Кларк Улафсан — герой гісторыі, якая дала свету паняцце «стакгольмскі сіндром»1

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы31

Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва1

Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім26

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць