Пастух хацеў пераплыць цераз раку, каб дабрацца да кароў, але патануў
Трагедыя адбылася 23 чэрвеня каля вёскі Хадунь Клімавіцкага раёна, паведамляе МНС.

Як расказаў відавочца, мужчына пас кароў. Жывёлы перайшлі праз раку Асцёр на процілеглы бераг. Пастух вырашыў іх вярнуць, распрануўся, увайшоў у ваду, трохі праплыў і знік пад вадой.
Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам. Пошукамі патанулага займаліся работнікі МНС і Таварыства выратавання на водах. Цела патанулага мужчыны знайшлі амаль праз суткі на адлегласці 500 метраў ніжэй па цячэнні ад месца здарэння.
Каментары
Спачуванні родным.