Свет44

«Новая жалезная заслона». НАТА замініруе ўсю усходнюю мяжу ад Фінляндыі да Польшчы

Пяць краін Усходняй Еўропы, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, выходзяць з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны. Такім чынам яны хочуць мець магчымасць выкарыстаць гэтыя міны для ўмацавання сваёй абароны на ўсходняй мяжы НАТА — ад Лапландыі ў Фінляндыі да Люблінскага ваяводства ў Польшчы, піша The Telegraph.

На мяжы Польшчы з Беларуссю. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images 

Гэта рашэнне стала адказам на вайну ва Украіне, якая працягваецца ўжо чацвёрты год, і магчымую пагрозу ваеннага канфлікту з Расіяй у найбліжэйшыя 2—5 гадоў. Плануецца, што паведамленне аб выхадзе з канвенцыі будзе накіравана ў ААН ужо да канца чэрвеня, а з канца года пачнецца мініраванне патэнцыйна небяспечных участкаў.

У артыкуле адзначаецца, што Расія ніколі не далучалася да гэтай канвенцыі і працягвае нарошчваць запасы мін — больш за 26 мільёнаў, што значна больш, чым у іншых краін. Для параўнання: у Пакістана — 6 мільёнаў, у Кітая — 5 мільёнаў.

Улады краін Балтыі небеспадстаўна лічаць, што менавіта яны могуць стаць першымі мішэнямі з ліку краін НАТА. Літва баіцца, што Расія можа выкарыстаць чыгунку «Масква — Калінінград», якая праходзіць праз яе тэрыторыю, як падставу для «абароны сваіх грамадзян». Таксама ёсць рызыка, што Расія паспрабуе захапіць Сувалкскі калідор — стратэгічны адрэзак паміж Літвой і Польшчай.

Міністр абароны Літвы заявіў, што з часу далучэння да Атаўскай канвенцыі ў 2003 годзе сітуацыя з бяспекай у рэгіёне значна пагоршылася. Улады Літвы ўжо выдаткавалі 800 мільёнаў еўра на вытворчасць супрацьпяхотных і супрацьтанкавых мін і плануюць павялічыць выдаткі на абарону да 5,5% ВУП.

Фактычна цяпер на ўсходняй мяжы Еўропы фармуецца новая «жалезная заслона» — толькі ўжо ў выбухованебяспечным варыянце.

Каментары4

  • %
    25.06.2025
    Раней Саветы былі ідыетамі і муры будувалі, а зараз еўрапейцы
  • Nemo
    25.06.2025
    %, Перастаньце нападаць на суседаў.
  • Максим Дизайнер
    25.06.2025
    %, Отличный комментарий. Пообносили страны заборами и минными полями. 100% очередной распил, врод тех, что пилил Пентагон на новые самолеты, которые не летают, потому что очень дорого.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць