Свет55

У Кыргызстане заблакуюць порнасайты. Парламент прыняў законапраект

На пасяджэнні парламента дэпутаты прынялі законапраект аб забароне доступу да сайтаў, што ўтрымліваюць кантэнт з элементамі парнаграфічнага характару ў інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі, у другім і трэцім чытаннях, паведамляе 24.kg.

Згодна з законапраектам, «распаўсюджванне кантэнту, які змяшчае элементы парнаграфічнага характару, у інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі не дапускаецца».

У дакуменце прапісана, што:

  • доступ да сайта або да старонкі сайта парнаграфічнага характару павінен быць абмежаваны цягам 24 гадзін з моманту атрымання патрабавання аб выкананні такіх дзеянняў;

  • уладальнік сайта або старонкі павінен выдаліць такі кантэнт на працягу 24 гадзін з моманту прад’яўлення адпаведнага патрабавання ўпаўнаважаным дзяржаўным органам;

  • у выпадку адмовы ад выдалення кантэнту або парушэння тэрмінаў праца сайта можа прыпыняцца на тэрмін да двух месяцаў;

  • уладальнік не мае права ствараць новы сайт або старонку сайта ў інтэрнэце на працягу перыяду прыпынення працы сайта або старонкі сайта.

Кабінет міністраў у выпадку прыняцця закона абавязаны стварыць рэестр забароненых інтэрнэт-сайтаў, што змяшчаюць элементы парнаграфічнага характару, доступ да якіх будзе заблакаваны на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Каментары5

  • Жвір
    25.06.2025
    І гэта правільна, і ў Беларусі трэба так зрабіць! Гэта прымусіць жанчын зьвярнуць увагу на мужчын, і наадварот, мужчыны пачнуць шукаць сваіх жанчын.
  • даведка
    25.06.2025
    В Беларуси парламентом в обоих чтениях принят законопроект о введении штрафа за жесточайшее отсутствие картошки в магазинах, в Кыргызстане о запрете порно.
  • seen
    25.06.2025
    Жвір , так. Гэта нейкая несправядлівасць: зайдзіце на тавары для дарослых у сайце Ома: для жанчын цацак у разы больш!

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць