Грамадства55

У Беларусі з'явіцца новы кароткі нумар — 133

У Беларусі хутка з'явіцца кругласутачная гарачая лінія экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Яе адкрыюць на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, паведаміла намесніца дырэктара цэнтра па ідэалагічнай рабоце Наталля Громава.

Па словах Наталлі Громавай, лінія дапамогі будзе створана для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў тэрміновай псіхалагічнай падтрымцы.

Звязацца з псіхолагам можна будзе па кароткім нумары 133. Ён будзе віртуальны — званок будзе аўтаматычна перанакіроўвацца ў адпаведны рэгіён у залежнасці ад месца, адкуль тэлефануе чалавек.

Званкі будуць бясплатнымі як з мабільных, так і са стацыянарных тэлефонаў. Лінія будзе працаваць кругласутачна, а дапамагаць людзям стануць кваліфікаваныя спецыялісты са сферы аховы здароўя.

Каментары5

  • даведка
    25.06.2025
    Николаю Карпенкову можно (и нужно) в любое время дня и ночи и вне очереди.
  • Беларус
    25.06.2025
    Аніяк не магу зразумець: асвятленне падобных ініцыятыў рэжыму - гэта такі тролінг 80-а ўзроўню з боку НН, ці натуральная... супрацьлегласьць. Цяжкі псіхалагічны стан і складанае жыцьцё ў Беларусі - вынік рэпрэсій ды акупацыі з боку рэжыму лукашэнкі. Але калі распавесьці пра прычыну дэпрэсіі рэжымнаму "псіхолагу" па нумару 133 - жыцьцё дакладна ня зробіцца прасьцей, а стан - не палепшыцца. Стане яшчэ горш, бо пасля званку ёсьць усе шанцы апынуцца ў вязьніцы. Акупацыйная лукашэнкаўская адміністрацыя аніяк ня можа працаваць на паляпшэньне псіхалагічнага стану акупаванага насельніцтва, бо іх мэта - якраз пагоршыць стан беларусаў і чыніць тэрор супраць іх. Лукашня не дапамагае, яна толькі зьнішчае.
  • Жыгуль
    25.06.2025
    Ага, кум з КДБ з цікавасцю паслухае пра твае жыццёвыя нягоды, яшчэ і асалоду атрымае ад таго, як табе блага.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць