Грамадства1717

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

У амерыканскага спевака Джэйсана Дэрула — аграмадная аўдыторыя. У інстаграме і ютубе ён мае па 40 мільёнаў падпісчыкаў. Сёння ў тэлеграм-канале беларускага ўрада з'явілася відэа, што ён прыехаў у Беларусь і сам прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын праводзіць яму экскурсію па Доме ўрада.

Скрыншот з відэа

Вітаючы незвычайнага госця, Турчын адзначыў поспехі ў музычнай кар’еры артыста і ўражвальную колькасць плацінавых дыскаў.

«Так, на працягу апошніх 16 гадоў я будаваў сваю музычную кар’еру», — пацвердзіў Джэйсан Дэрула і падзякаваў за магчымасць гэтай сустрэчы, якая для яго, маўляў, вялікі гонар.

Аляксандр Турчын запрасіў госця ў залу, дзе адбываюцца сустрэчы з міжнароднымі дэлегацыямі. Ён пацікавіўся, якое ўражанне на музыканта зрабіў Мінск.

«Я б хацеў зрабіць гэтае месца сваім домам», — з усмешкай адказаў артыст.

«Мне вельмі падабаюцца людзі тут. Усе ставяцца вельмі паважліва. Калі я гуляў па горадзе, усе ветліва падыходзілі, прасілі зрабіць фота. Вельмі прыемнае ўражанне ад людзей. Ежа вельмі смачная: усё, што я тут спрабаваў, вельмі спадабалася», — дадаў ён.

Дэрула запэўніў, што гэта не апошні ягоны візіт у Беларусь, у якую ён прыехаў з чатырохгадовым сынам.

«Калі вы вырашыце набыць дом — мы гатовыя дапамагчы», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Музыкант таксама выказаў жаданне падзяліцца сваёй творчасцю з беларусамі. Аляксандр Турчын і Джэйсан Дэрула абмеркавалі магчымасць арганізацыі канцэрта ў канцы верасня.

Джэйсан Дэрула — амерыканскі спявак, аўтар песень, акцёр, музыкант і танцор. За час сваёй кар’еры артыст здабыў папулярнасць у ЗША, а таксама ў краінах Амерыкі і Еўропы.

Раней паведамлялася, што спявак Джэйсан Дэрула 26 і 28 верасня выступіць з канцэртамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Каментары17

  • Першы
    23.07.2025
    раз чую пра Дэрулу
  • Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША&Захаду ў Беларусь
    23.07.2025
    пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
  • Драпежнiк
    23.07.2025
    Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША&Захаду ў Беларусь , зараз гэты рэпер вас адарве, i ад iмперыi, i ўжо адразу ад рэчаiснасцi. Да таго ж, Дзерула, вiдавочна па прозвiшчу, - этнiчны ўкраiнец.

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць