Грамадства2020

Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная

Блогерка Яўгенія Тарасенка дапамагала Міхаілу Драгуну рабіць розыгрышы прызоў. Жанчына прызналася падпісчыкам, што цяжарная. Цяпер яна чакае не толькі каханага на свабодзе, але і дзіця ад яго.

Блогеры Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка

Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка — папулярныя ў Гродне блогеры. У 2024 годзе пара нават паўдзельнічала ў праўладным рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў».

Але многія пра іх даведаліся пасля гучнага скандалу з дабрачынным зборам.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, разам са сваёй каханай Міхаіл прапаноўваў падпісчыкам за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўсю астатнюю суму аддадуць на лячэнне хлопчыка. Збіралі грошы для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дзюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштаваў 2,9 мільёна даляраў.

Блогерка Яўгенія Тарасенка

Агулам блогерамі было сабрана 1,5 мільёна рублёў. Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў, 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму. Астатняе пусцілі на шыкоўнае жыццё.

Міхаіл трапіў за краты, яшчэ калі яму было 17.

Сёлета ў ліпені яго судзілі. Драгуна прызналі вінаватым у прычыненні маёмаснай шкоды шляхам падману і злоўжывання даверам, а таксама ў паклёпе. Акрамя таго, каля 130 тысяч рублёў, якія суд прызнаў даходам ад злачынства, канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Міхаілу далі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

У СІЗА Драгун знаходзіцца з сярэдзіны снежня 2025 года, а паколькі для непаўналетніх дзень у СІЗА залічваецца за два, то да выхаду на свабоду яму застаецца ўжо не так шмат часу.

Яўгенія ў сваім тэлеграм-канале і новым інстаграме распавядае падпісчыкам, як падтрымлівае каханага.

Сёння 38‑гадовая блогерка прызналася, што цяжарная. Яна распавяла і драматычную гісторыю свайго мацярынства. Кажа, што ў першым шлюбе не магла зацяжарыць 7 гадоў. А калі яе першаму сыну было 2 гады, яна зноў зацяжарыла — на жаль, скончылася ўсё трагічна: на 32‑м тыдні плод загінуў.

Блогерка Яўгенія Тарасенка

Летась у студзені Тарасенка расказала пра свой развод. Дарэчы, былы муж Яўгеніі таксама папулярны блогер са 133 тысячамі падпісчыкаў.

Цяпер жа на пытанні пра планы цяжарная Яўгенія адказвае: «Разабрацца з усімі пытаннямі, якія засталіся нявырашанымі, дачакацца каханага і проста быць шчаслівай».

Блогеры Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка

Каментары20

  • Хи-хи
    07.08.2026
    Я уж было подумал что это милф-мамаша и ее сыночка-корзиночка,а тут вон оно как ))
  • Оу е
    07.08.2026
    Хи-хи, а вот не надо завидовать!
  • Ваш кэп
    07.08.2026
    Что, срок хотели уменьшить?))

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць