Пра глабальны збой у працы сістэмы Starlink паведамілі на афіцыйным сайце.

Фота: freepik.com
Спачатку з'явіліся паведамленні, што Starlink Ілана Маска перастаў працаваць па ўсёй лініі фронту ва Украіне. Пра гэта пісалі украінскія СМІ і паблікі са спасылкай на вайскоўцаў.
Пасля высветлілася, што збой мае глабальны характар. Спадарожнікавая сістэма Starlink часткова не працуе па ўсім свеце. Сам кіраўнік SpaceX Ілан Маск пакуль не каментаваў гэтую інфармацыю.
Інтэрнэт ад Starlink выкарыстоўваецца УСУ з 2022 года для сувязі паміж падраздзяленнямі і навядзення зброі.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары