Свет1717

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу

У Польшчы зрабілі значнае адкрыццё — у Балтыйскім моры, недалёка ад горада Свінауйсьце знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу. Пра гэта паведаміла кампанія Central European Petroleum (CEP), паведамляе тэлеканал TVP3. Як сцвярджаецца, гэта найбуйнейшае традыцыйнае радовішча нафты, якое калі-небудзь знаходзілі ў Польшчы, а да таго ж яно адно з самых вялікіх у Еўропе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адкрыццё было зроблена падчас бурэння свідравіны Wolin East 1. Паводле ацэнак кампаніі, у гэтым месцы знаходзіцца каля 5 мільярдаў кубаметраў газу і 22 мільёны тон нафты. І гэта нібыта толькі частка — уся ліцэнзійная тэрыторыя «Волін» можа мець да 27 мільярдаў кубаметраў газу і 33 мільёны тон нафты.

Кампанія сцвярджае, што гэтае адкрыццё можа істотна павысіць энергетычную бяспеку Польшчы. Намеснік дзяржсакратара і галоўны геолаг краіны Кшыштаф Галаш адзначыў, што хоць радовішча яшчэ трэба дакладна даследаваць і падрыхтаваць дакументацыю, яно можа стаць сапраўдным прарывам у гісторыі здабычы нафты і газу ў Польшчы.

Каментары17

  • бабруйчанін
    21.07.2025
    Вось суууседзям пашанцавала..суууседзям)))
  • Stanislaus Sterliukiewicz
    21.07.2025
    у 60 х , 70 х , 80 х гадох у Польшчы зау́сёды быу́ дэфіцыт паліва .
    у́ Чэхаславаччыне , ГДР , Венгрыі , Румыніі паліцы крамау́ гнуліся ад таварау́ , у́ Польшчы быу́ дэфіцыт У́сяго , шэрасьць .
    здавалася б , паедзь да палітбюро , папрасі і табе ,,дадуць,, , штосьці вырашаць .
    Не ))
  • калала
    21.07.2025
    Жвір, усім да аднаго месца - ідзе падрыхтоўка да вялікай вайны з Кітаем і сатэлітамі.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць