Грамадства2929

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю

На словы былога палітвязні адрэагаваў нават прэзідэнт Літвы.

У інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» ў пачатку ліпеня Сяргей Ціханоўскі сказаў, што ў выпадку няўдачы звяржэння рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, беларусы, якія пакінулі радзіму, маглі б ствараць «астравы» з аўтаноміяй.

«Я хачу жыць у Беларусі, у турме шмат пра гэта думаў. Калі беларусы не захочуць змагацца, не будуць верыць мне — няхай вераць камусьці іншаму, галоўнае, каб яны змагаліся, каб гэта дало вынік. Калі гэта не дае выніку… Я пачну ствараць такія астравы. У Расіі была такая нямецкая аўтаномная вобласць, нешта падобнае, была і яўрэйская. Мы можам развівацца і так. Краіна — гэта ж людзі», — гаварыў былы палітвязень.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на фоне дыскусій пасля гэтых слоў заявіў, што ніколі не згадзіцца на стварэнне аўтаномій на тэрыторыі Літвы. Аднак ён адзначае, што словы Сяргея Ціханоўскага, які выказаў такую ідэю, не варта ўспрымаць усур’ёз.

Цяпер былы палітвязень растлумачыў падрабязней, што меў тады на ўвазе.

«Мне шкада, што мяне няправільна зразумелі. Ніхто і ніколі не будзе ствараць ніякіх аўтаномных акруг і астраўкоў у Літве. Беларусы бязмерна ўдзячныя Літве за гасціннасць, мы паважаем суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Літвы, — сказаў Сяргей Ціханоўскі. — 

Я заклікаю беларусаў працягваць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі. Не забываць сваю мову і культуру, мець зносіны паміж сабой, дапамагаць адно аднаму. Наша задача — вярнуць сваю краіну, а пакуль мы ў выгнанні — не страціць паміж сабой сувязь. 

Зразумейце, я прадпрымальнік. І я хацеў прапанаваць беларусам у ЕС стварыць бізнэс-хабы, для беларускіх прадпрымальнікаў, каб яны і іх сем'і размаўлялі паміж сабой. Бо шмат таленавітых і кваліфікаваных спецыялістаў пераехалі сюды праз рэпрэсіі. Я і да 2020-га дапамагаў людзям, і цяпер —— хачу ім дапамагчы. Менавіта гэта я меў на ўвазе і пра гэта казаў больш падрабязна ў сваіх папярэдніх інтэрв'ю.

Беларусы паважаюць Літву, і мы бяром з вас прыклад. І я асабіста сказаў прэзідэнту Наўседзе і міністру замежных спраў Будрысу, што я буду ўсё жыццё ў даўгу перад Літвой за тое, што выратавалі маіх дзяцей. І паспрабую паводзіць сябе так, каб вы не маглі знайсці большага сябра Літвы, чым я. 

Я хачу падзякаваць літоўскаму народу, літоўскаму ўраду, парламенту, за тое што прымаеце беларусаў, падтрымліваеце нашу барацьбу за свабоду. Я часта кажу, наколькі Літва стала прыкладам для ўсяго свету: ваша пазіцыя па Украіне, і ў падтрымку Беларусі — заслугоўвае вялікай павагі. Я ведаю як Літва сама змагалася за сваю свабоду, супраць камунізму, і вы ведаеце, як дорага каштуе свабода. І цяпер вы дапамагаеце тым, хто змагаецца за яе. Паверце — гісторыя і беларусы гэтага не забудуць. 

Беларусы паважаюць і заўсёды будуць паважаць вашу дзяржаву, вашу незалежнасць, вашу культуру і мову. Я заклікаю беларусаў вучыць літоўскую мову, і сам збіраюся запісацца на курсы літоўскай.

Ніхто не смее замахвацца на ваш суверэнітэт. І я разумею, чаму гэта так важна. Літоўская гісторыя — гісторыя перамог, гісторыя барацьбы за свабоду. У нас, беларусаў і ў літоўцаў адзін агульны вораг — рэжым Лукашэнкі і імперыялістычны рэжым Пуціна. Давайце падтрымліваць адно аднаго ў гэтай барацьбе».

Каментары29

  • Не забываць сваю мову і культуру
    22.07.2025
    Перабудову пачні з сябе!
  • Someone
    22.07.2025
    Дайце вы ўжо яму кніжку пачытаць, хаця б адну. Ён казаў што хрысціянін, дык можа пачаць з Бібліі. Там ёсць пра жыдоў, каторыя без нейкіх астравоў у выгнанні ды пад акупацыяй захоўвалі ідэнтычнасць. Прычым не толькі прадпрымальнікі ў бізнэс-хабах.
  • .
    22.07.2025
    Гета і былі тыя "астравы" жыдоў/яўрэяў.

    Яшчэ рэлігія ўнесла вельмі значную ролю ў захаванне, згуртаванне.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць