Грамадства3131

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ніколі не згадзіцца на стварэнне аўтаномій на тэрыторыі Літвы. Аднак ён адзначае, што словы Сяргея Ціханоўскага, які выказаў такую ідэю, не варта ўспрымаць усур’ёз, піша Delfi.lt.

У інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» ў пачатку ліпеня Сяргей Ціханоўскі сказаў, што ў выпадку няўдачы звяржэння рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, беларусы, якія пакінулі радзіму, маглі б ствараць «астравы» з аўтаноміяй.

«Я хачу жыць у Беларусі, у турме шмат пра гэта думаў. Калі беларусы не захочуць змагацца, не будуць верыць мне — няхай вераць камусьці іншаму, галоўнае, каб яны змагаліся, каб гэта дало вынік. Калі гэта не дае выніку… Я пачну ствараць такія астравы. У Расіі была такая нямецкая аўтаномная вобласць, нешта падобнае, была і яўрэйская. Мы можам развівацца і так. Краіна — гэта ж людзі», — гаварыў былы палітвязень.

У Літве, дзе цяпер жывуць Ціханоўскія, гэты словы выклікалі дыскусію. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаўся з гэтай нагоды.

«Заўсёды ёсць розныя людзі, розныя меркаванні. Нарэшце, давайце ўлічваць той факт, што чалавек у жудасных умовах апошнія некалькі гадоў знаходзіўся ў турме. Магчыма, у яго крыху іншае ўяўленне пра працэсы, якія насамрэч адбываюцца, калі ён шмат гадоў правёў у цёмнай турме», — заявіў прэзідэнт Літвы журналістам у аўторак.

«Давайце зразумеем яго сітуацыю, пастараемся ацаніць цвяроза», — дадаў Наўседа.

Па словах кіраўніка літоўскай дзяржавы, няма сэнсу нават гаварыць пра аўтаномныя рэгіёны ў Літве. «Я ніколі не згаджуся на стварэнне якіх-небудзь астравоў у Літве. У нас былі спробы стварыць аўтаноміі ў перыяды незалежнасці — яны скончыліся нічым», — сказаў ён.

«Мы заўсёды гатовыя прыняць іншыя народы, што ратуюцца ад палітычных пераследаў, але перш за ўсё мы ўлічваем інтарэсы ўласнай нацыянальнай бяспекі. Гэта, на маю думку, сфера нацыянальнай бяспекі, і мы не дапусцім тут імправізацый», — заключыў Наўседа.

Кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў, што беларусы не ўяўляюць пагрозы ні суверэнітэту Літвы, якая іх прытуліла, ні яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

«Ніхто і ніколі не будзе ствараць ніякіх архіпелагаў у Літве. Гэта проста абсурд. Літвінізм — гэта дзецішча Мінска і крамлёўскіх спецслужбаў», — заявіў дыпламатычны дарадца Ціханоўскай.

Каментары31

  • Янкель
    22.07.2025
    Науседу понять можно. Не будем ворошить прошлое. Но Кучинский о чем? Что такое литвинизм? Почему это детище московских? Литвины это не про Беларусь? Еще есть спор, что современные белорусы это не литвины, только современные литовцы это литвины? Серьезно? Науседа этой правды боится?
  • Ты дзе, Сярожа?
    22.07.2025
    Заявіў саманазваны дарадца самаабвешчанай прэзідэнткі. Хто вы такія, каб адказваць Прэзідэнту іншай краіны?
    Ціханоўскі гэтую кашу заварыў - яму і адказваць. Ці ён ляпнуў языком - і ў кусты?
  • Верым Богу
    22.07.2025
    Сяргей, ты багата зрабіў, адпачні. Ня трэба нам як у расіі.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць