Свет

Сталіца Ірана можа быць перанесеная з-за катастрафічнага дэфіцыту вады

Іран сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным водным крызісам, які ўжо паўплываў на жыццё мільёнаў людзей і працу дзяржаўных устаноў. У адказ на пагаршэнне сітуацыі прэзідэнт краіны Масуд Пезешкіян не выключыў магчымасці пераносу сталіцы з Тэгерана.

На вуліцах Тэгерана. 22 ліпеня 2025 года. Скрын відэа: middayindia / YouTube

Як паведамляе Spigel.de, прэзідэнт Ірана назваў сітуацыю з забеспячэннем вадою сталіцы «сур'ёзнай» і заявіў, што краіне давядзецца разглядаць нават перанос адміністрацыйнага цэнтра як варыянт выратавання.

Па словах Пезешкіяна, «у Тэгерана сапраўды скончылася вада». Зараз у горадзе жывуць каля 15 мільёнаў чалавек, і крызіс ужо паўплываў на працу дзяржаўных структур і прамысловых прадпрыемстваў.

Як піша The Guardian, на гэтым тыдні Іран перажыў самыя гарачыя дні з пачатку года — і, магчыма, самыя высокія тэмпературы ў свеце: у асобных рэгіёнах краіны слупок тэрмометра ўздымаўся ад +50,3°С да +52,8°С.

Пры гэтым за апошнія пяць гадоў у краіне назіраецца рэкордна нізкі ўзровень ападкаў, вадасховішчы амаль высахлі, электрастанцыі працуюць з перабоямі, а забеспячэнне электраэнергіяй часта парушаецца.

Паводле дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва IRNA, адно з найбуйнейшых іранскіх вадасховішчаў можа цалкам высахнуць на працягу чатырох тыдняў.

На сямі буйных плацінах узровень вады апусціўся ніжэй за 10 %, а ў правінцыях Хармазган і Фарс некаторыя плаціны ўжо зусім без вады. Кліматычныя эксперты адзначаюць, што каля 80 % вадасховішчаў практычна пустыя. У найбліжэйшыя два месяцы нармальнае водазабеспячэнне малаверагоднае — пакуль дажджы восенню не палепшаць сітуацыю.

У адказ на катастрофу ўрад закрыў усе школы і дзяржаўныя ўстановы як мінімум да суботы. Многія фабрыкі прыпынілі працу, што прывяло да зніжэння вытворчасці і пагрозы масавых звальненняў. Афіцыйная прадстаўніца ўрада Фатэмэ Махаджэрані назвала сітуацыю «стыхійным бедствам».

Дзясяткі тысяч жыхароў сталіцы пачалі масава пакідаць горад і пераязджаць у паўночныя правінцыі, у тым ліку да Каспійскага мора, дзе праблем з водазабеспячэннем пакуль няма. На фоне крызісу ўсё гучней чутно крытыку на адрас ісламскага рэжыму і мясцовых уладаў, якіх абвінавачваюць у неэфектыўным кіраванні і няздольнасці адказаць на выклікі, звязаныя з кліматычнымі зменамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць