Папулярны беларускі спявак Макс Корж выставіў абвестку, што 23 мая 2026 года мае адбыцца ягоны вялікі канцэрт у румынскім Бухарэсце.

Канцэрт павінен адбыцца на Нацыянальным стадыёне, стандартная ўмяшчальнасць якога — 54 тысячы чалавек. Квіткі пачнуць прадаваць з аўторка, 2 снежня.
Выклікае пэўнае здзіўленне, што для выступлення Макса Каржа абраны менавіта гэты горад. Бухарэст, як і ў цэлым Румынія, не ўспрымаецца як цэнтр беларускай ці хоць бы ўкраінскай або расійскай дыяспары. Але, магчыма, разлік робіцца на тое, што паслухаць Каржа прыедзе шмат людзей з недалёкіх і бязвізавых з Еўрасаюзам Малдовы і Украіны.
Не выключана, што пасля скандальнага сёлетняга канцэрта Каржа 9 жніўня ў Варшаве яму ўвогуле цяпер не вельмі проста знайсці пляцоўку для выступлення і асаблівага выбару няма. У жніўні ў яго, напрыклад, ужо сарваўся загадзя ўзгоднены канцэрт у казахстанскім Алматы. Корж сам пацвердзіў, што прычынай гэтага былі кепскія паводзіны ягоных фанатаў у Варшаве.
Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце
«Усходні гігант», а сцэны на канцэрце — «вартыя Дантэ». Як уплывовае польскае выданне расказала пра Макса Каржа палякам
«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа
«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары