Меркаванні102102

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа

Пасля канцэрту Макса Каржа ў Варшаве адны выбачаюцца за яго перад палякамі, іншыя не разумеюць — як можна не прымаць самага папулярнага беларускага артыста толькі за тое, што ён недастаткова «правільны» ў нечым уяўленні.

Макс Корж, 9 жніўня 2025 года. Варшава

У польскіх медыя пісалі, што жыхары Варшавы былі абураны несанкцыянаваным сходам прыхільнікаў беларускага рэпера, якія пакінулі пасля сябе шмат смецця і вельмі гучна сябе паводзілі.

Журналіст Аляксандр Арсёнаў з гэтай нагоды напісаў у фэйсбуку зварот да палякаў.

«Дарагія палякі! Як беларус, я са шкадаваннем прызнаю, што Макс Корж — мой суайчыннік, і сярод яго прыхільнікаў шмат маіх суайчыннікаў.

Мне сорамна за тое, як паводзяць сябе яго фанаты, і я збянтэжаны яго няёмкімі выказваннямі. Я прашу вас зразумець, што прыхільнікі Каржа не прадстаўляюць увесь беларускі народ, гэтак жа як прыхільнікі дыска-пола не прадстаўляюць увесь польскі народ.

Яго погляды на сэнс жыцця і стаўленне да жанчын мне чужыя, а часам і проста адштурхваюць. Аднак з яго творчасці можна зрабіць выснову, што ён не падтрымлівае ні Лукашэнку («Цяпло»), ні Пуціна («Свой дом»). Яму цяжка фармуляваць свае думкі, і як толькі ён выказваецца, ён робіць гэта вельмі асцярожна — магчыма, праз страх рэпрэсій супраць сваіх блізкіх у Беларусі.

Макс Корж — дзіця свайго часу. Час, калі ў Беларусі амаль усё беларускае забаронена, а Лукашэнка навязвае беларусам «рускі свет». Макс Корж — яшчэ не горшае, што маглі прынесці такія часы. Гэта нігілізм і жананянавісць, але, прынамсі, не пуцінізм. На шчасце, гэта не адзіны беларускі артыст, які выступае ў Польшчы».

Антось Жукаў з BYSOL не згодны з такой пазіцыяй і адказвае ўсім, хто ў фэйсбуку незадаволены выказваннямі Каржа.

«Вы не любіце Каржа ці ўсё-такі не любіце беларусаў?

У Варшаве прайшоў канцэрт галоўнай беларускай зоркі — Макса Каржа. На яго сабралася каля 80 000 чалавек. Пасля гэтага пачаўся сапраўдны кашмар… у каментарыях дэмакратычнай тусовачкі ў Facebook.

Хтосьці выпісваў Каржа з беларусаў, хтосьці выбачаўся перад палякамі за фанатаў артыста і яго творчасць, хтосьці засмучаўся, чаму гэта Максім не стаў займаць іх пазіцыю па вайне ва Украіне і рэпрэсіях у Беларусі.

Можна глядзець на гэта як на непрыманне самога артыста, але я вам прапаную паглядзець глыбей. Макс Корж — самы папулярны артыст у гісторыі нашай краіны, і гэта як мінімум матэматычны факт. Ні адзін артыст у гісторыі Беларусі не збіраў у Мінску поўны стадыён «Дынама». Ці можа гэта быць выпадковасцю? Ці можа быць выпадковасцю тое, што вакол артыста вырасла цэлая субкультура, чымсьці падобная да футбольных фанатаў?

Мой адказ — не, гэта не выпадковасць. Корж транслюе тыя каштоўнасці, якія вельмі блізкія «сярэднестатыстычнаму» беларусу.

Мяркуйце самі: артысту не падабаецца вайна, ён заклікае яе спыніць, але не спяшаецца абвінавачваць Расію. (…)

Корж выходзіць разам з мільёнамі беларусаў на акцыі пратэсту на самым піку, але пазней хаваецца ў бульбу і аддае перавагу казаць пра сваю пазіцыю толькі ўскосна.

Ці не падаецца вам, што пад усімі гэтымі заявамі і дзеяннямі падпісалася б большасць беларусаў у Беларусі — у адрозненне ад дэмакратычнай бурбалкі ў Facebook? Ці не падаецца вам, што беларусы бачаць у гэтым артысце, яго творчасці, яго вобразе адлюстраванне свайго светапогляду, і менавіта таму ён такі папулярны?

Што яшчэ добра падсвечвае гэтая сітуацыя — дык гэта тое, наколькі наша бурбалка закамплексаваная, адарваная ад рэальнасці і з якой пагардай яна ставіцца да звычайных беларусаў, якія ніяк не хочуць упісвацца ў іх уяўленні пра «правільную» беларускасць».

«Што ў выніку? — працягвае Антось. — Корж — гэта ідэальны прыклад «сярэднестатыстычнага» беларуса. Яго погляды на свет і нашу краіну рэзануюць з большасцю нашых суайчыннікаў. Макс — гэта твар сапраўднай Беларусі, якая можа вам падабацца ці не, але яна вось такая.

І калі вы хейціце Коржа, вы, па сутнасці, паказваеце, наколькі вам не падабаецца гэты «народзец».

Каментары102

  • Bądźmy szczerzy
    10.08.2025
    1. Корж хоча быць далей нашым і ваным, смешна.
    2. Фанаты Каржа нарабілі быдла ў Варшаве.
    3. Навошта піхацца ў антырасейскую Польшчу са сваімі расейскімі канцэртамі? Мала месца ў Расіі?
    4. Ок, (бела)рускія, далей маліцеся на Каржа, калі нават любоў да гэтага моўна расейскага музыкі важнейшая, чым добрае імя беларусаў у Польшчы.
  • Дыктатура ў галовах
    10.08.2025
    Хэйціць усе што не падабаецца, гэта так проста. "Мы змагаемся за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, а хто не з намі тот супраць нас. І павінен быць знішчаны, ці хаця б дэпартаваны"
  • Indrid Cold
    10.08.2025
    У гадавіну пратэстаў у чырвона-зяленай вопратцы, чалавек на рускай мове дае канцэрт у Варшаве, пасля якога фаныта масава парушаюць закон, а сам “спявак ротам” едзе ў расею каб даваць канцэрты там. Сапраўды што гэтых палякаў і сумленных беларусаў абурае?

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць45

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве12

Дырэктар прадаў прадукцыі беларускім прадпрыемствам на мільён рублёў, але тыя не разлічыліся. Адгадайце, каго будуць судзіць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць