Грамадства2020

«Кожны дзень маліўся». Бацьку забойцы з Серабранкі збілі і выгналі з брыгады, бо пісаў кляўзы

Пасля выхаду матэрыялу пра сям'ю Ліпскіх, што пераследавала суседзяў, з рэдакцыяй Onliner.by звязаўся чалавек, які прапрацаваў з бацькам Аляксандра Ліпскага каля года на буравой у горадзе Губкінскі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі.

Апошні раз сумесная вахта была вясной 2024 года. З яго слоў, Уладзімір працаваў бурыльшчыкам, быў брыгадзірам змены.

— Калі ён з’явіўся ў нас у брыгадзе, то ў першы ж вечар павёў сябе дзіўна. Варта адзначыць, што праца на буравых надзвычай цяжкая і, працуючы поруч, асабліва важна, якія ў вас фарміруюцца ўзаемаадносіны ў камандзе, бо ад гэтага можа залежаць жыццё чалавека, — распавёў суразмоўца.

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Уладзімір Ліпскі, паводле яго слоў, ні з кім не вітаўся, пазбягаў прамога позірку ў вочы, «выглядаў як чалавек-пустэльнік».

— Эмацыйна ён быў абсалютна нестабільны, і мы часта былі дадаткова асцярожныя, бо ад яго дзеянняў падчас працы можна было лёгка атрымаць траўму. Фізічна ён заўсёды выглядаў як знясілены стары і ледзь-ледзь перасоўваў ногі. Хлопцы, што жылі разам з ім, казалі, што падчас адпачынку пасля змены ён практычна не спаў: пастаянна хадзіў, шоргаў нагамі, замінаў спаць астатнім. Кожны дзень маліўся.

Пра асабістае жыццё амаль не распаўсюджваўся. Мы ведалі, што ў яго ёсць сын, і не больш за тое. Дадому ён з’язджаў заўсёды асобна ад усіх (гэта было падазрона, мы паміж сабой неяк абмяркоўвалі гэта), на самалёт дадому ў Беларусь ніколі не сядаў. З яго слоў, ён здымаў дом недзе ў Падмаскоўі, пра прычыны такога пераезду ніхто не ведаў.

Праз некаторы час нам удалося даведацца ў калег, з якімі ён працаваў раней, пра яго крыху больш. Яго збілі і выгналі з іншай брыгады, у якой ён займаўся паклёпамі і пісаў розныя паперы на людзей. Гэтым ён у далейшым займаўся і ў нашай брыгадзе. Канфлікты ў яго былі практычна з усімі, з кім яму даводзілася працаваць.

Адзін з маіх асабістых прыкладаў канфлікту з ім — гэта калі ён нас з калегамі вырашыў прымусіць капаць замерзлую зямлю ў навагоднюю ноч, калі тэмпература на вуліцы была прыкладна мінус 40. Я яму адказаў, што мы возьмем тэхніку і зробім усё неабходнае. Ён, як звычайна, пачаў крычаць.

На той момант ён нас ужо ўсіх так дастаў, што я проста закіпеў, падышоў і пастукаў яму па касцы (без прычынення якой-небудзь шкоды, вядома). На наступны дзень на мяне ўжо ляжаў данос пра тое, што я напаў на яго з ломам і збіў; ён прасіў кіраўніка выклікаць на мяне паліцыю.

Паводле слоў суразмоўцы, нават пасля гэтай гісторыі Уладзімір Ліпскі працягваў пісаць кляўзы на сваіх калег і падначаленых.

Каментары20

  • Дмитрий
    28.11.2025
    То, что пишет НН - это уже следствие. Здесь гораздо важнее причины того, почему вся семья Липских стала такими. Уверен, что если капнуть на 20-30 лет назад картина станет не такой однозначной как здесь преподносится. Я их не защищаю, но зная белорусские реалии и особенности общества могу предположить что именно белорусское общество стало первопричиной таких изменений в людях. С ума сходят по одиночке, а не всей семьёй.
  • Онлайнер Ментовский прогон.
    28.11.2025
    Возьмите и вы интервью у других людей.
  • Гиленд
    28.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць