Эканоміка

Рэсурсы хатніх гаспадарак у Беларусі складаюць 2915 рублёў

У Беларусі ў трэцім квартале 2025 года рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі Br2915,6 у месяц. Гэта вынікае з даных выбарачнага абследавання, апублікаваных на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, піша БелТА.

Распараджальныя рэсурсы на хатнюю гаспадарку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу склалі Br3032,9 у месяц, у вёсках — Br2536,6 у месяц.

Грашовыя выдаткі ў разліку на дхатнюю гаспадарку склалі Br2801,6 у месяц, з якіх Br1907,2 (68,1%) прыпадае на спажывецкія выдаткі.

У структуры спажывецкіх выдаткаў дамашніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 37,2%, на куплю непрадуктовых тавараў — 35,9%, на аплату паслуг — 24,7%.

Распараджальнымі рэсурсамі лічацца грошы хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія выдаткі — гэта выдаткі дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае), куплю спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, непрадуктовых тавараў і аплату паслуг. У іх склад не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя траты, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе выдаткі на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і ў мэтах назапашвання (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).

Каментары

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць