Меркаванні2020

Каспараў: Украінцы гінуць за нас! А гэта рыэлтарская здзелка, каб узбагаціць сям'ю Трампа і прадаць Украіну!

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы чэмпіён свету па шахматах, віцэ-прэзідэнт World Liberty Congress Гары Каспараў выступіў у дыскусіі на Сусветным форуме па бяспецы ў канадскім Галіфаксе з вострай і эмацыйнай прамовай, у якой бескампрамісна раскрытыкаваў нерашучасць заходняга свету і заклікаў да максімальнай падтрымкі Украіны.

Гары Каспараў. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Гэта найлепшае шоу, пра якое Пуцін не мог і марыць. Ніводнага прамога адказу. Гэта не пра тое, колькі ў вас зброі і боепрыпасаў. Гэта пра тое, ці гатовыя вы ваяваць і паміраць.

Добра, у вас ёсць канадская брыгада ў Латвіі. Які загад у гэтай брыгады? Ці адкрыюць яны агонь, калі расіяне перасякуць мяжу? Мы ведаем адказ. Вы будзеце тыднямі раіцца.

Я не разумею, як можна сур'ёзна абмяркоўваць здзелку, складзеную бізнэс-партнёрам Трампа!? Гэта рыэлтарская здзелка, каб узбагаціць сям'ю Трампа і прадаць Украіну! Як можна сур'ёзна абмяркоўваць, што Украіна павінна будзе аддаць умацаванні [умацаваны раён Славянска, Краматорска і гары Карачун], якія ратуюць Еўропу!?

Вы святкуеце гадавіну НАТА… НАТА слабое, НАТА не існуе, гэта фэйк, гэта проста чатыры літары: «Н», «А», «Т», «А».

Прычына, па якой вы ўсё яшчэ сядзіце тут і святкуеце тут, — гэта тое, што ўкраінцы паміраюць [за вас] кожную хвіліну. Гэта велізарнае самаахвяраванне! Калі б Украіна не выстаяла, расійскія танкі ўжо былі б у Польшчы!

Вы ўсе лічылі, што Украіна здасца. Вы прапаноўвалі Зяленскаму эвакуацыю. А ён сказаў: мне не трэба эвакуацыя, мне трэба зброя.

Чатыры гады Украіна ваюе за ўсю Еўропу! НАТА быў створаны для адной вайны — не для Афганістана, не для Сірыі — для адной задачы: зберагчы свабодную Еўропу ад расійскай агрэсіі.

Украіна — адзіная краіна, якая ваюе, а мы ўсё яшчэ абмяркоўваем: прымаць іх у НАТА ці не!? Украіна — адзіная краіна, якая выконвае тое, для чаго стваралі НАТА! І мы абавязаныя ім усім. Але ж не, давайце імі ахвяруем!

Зяленскі стаіць перад такім выбарам, я… нават не ведаю, як растлумачыць гэта. Як расійскі грамадзянін я таксама адчуваю сваю віну, таму не магу параіць яму паслаць Трампа куды далей.

Колькі сенатараў у нас тут? Хто-небудзь збіраецца сказаць Дональду Трампу, што ён не павінен гэтага рабіць!? У вас 85 галасоў, 85 — гэта больш, чым 2/3, то чаму гэты законапраект усё яшчэ знаходзіцца дзесьці пад сталом у Сенаце і яго ўсё яшчэ не прынялі!?

Пуцін, Сі Цзіньпін, астатнія — яны святкуюць гэта! А ў Расіі — паўночнакарэйцы, кубінцы, афрыканцы-«валанцёры». І мы ўсё яшчэ гаворым пра эскалацыю!?

На нашым баку ўсё — вайсковая, палітычная, эканамічная сіла, а мы ўсё яшчэ прайграем вайну.

Дзякуючы Украіне Расія ўсё яшчэ не выканала пуцінскай мары пра рэстаўрацыю Расійскай Імперыі. Але калі, не дай бог, Украіну вымусяць пайсці на такую «здзелку», то абсалютна ясна, што Пуцін рэалізуе сваю мару.

А вы, хлопцы, [будзеце] наступныя. Толькі змагацца вы не гатовыя», — заявіў Гары Каспараў.

Каментары20

  • Filipp
    27.11.2025
    "Каспараў: Украінцы гінуць за нас!"©
    А ўкраінцы гэта ведаюць? Што гінуць за расейскую апазіцыю?
  • Янка
    27.11.2025
    Заўсёды слухаю Гары Каспарава з задавальненнем, але тое, што ён прапануе - слушныя, але ня больш чым тактычныя крокі. Бо стратэгічным крокам можа быць толькі распад Расейскай імперыі як перманентнай пагрозы міжнароднай бяспецы. Але тут патрэбна падтрымка нацыянальных рухаў імперыі, а не пустыя дэкларацыі кшталту "Мордар мусіць быць разбураны!" ў стылі Пазняка.
  • Ы
    27.11.2025
    Ну згодны цалкам, зая**лі яны хавацца за спінамі украінцаў і купляць расейскі газ

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць