Грамадства11

Лукашэнка сустрэўся з в.а. прэзідэнта М'янмы

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з в. а. прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо. Тут пройдуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, піша БелТА.

Фота: БелТА

Прэзідэнцкі палац з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй і офісам прэзідэнта М’янмы ў сталіцы. Будынак быў пабудаваны і адкрыты ў 2010 годзе. Прэзідэнцкі палац уключае 100 пакояў і выкарыстоўваецца выключна для правядзення нацыянальных цырымоній, дыпламатычных прыёмаў і ўрадавых пасяджэнняў.

Лукашэнку да месца сустрэчы суправадзіў ганаровы конны эскорт з 54 вершнікаў. Такое ў гісторыі пратакольнай практыкі М’янмы сустракаецца ўпершыню, што падкрэслівае асаблівы статус візіту.

Урачыстай атрымалася і сама цырымонія сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна. Лукашэнку прывітала рота ганаровай варты, а аркестр выканаў гімны Беларусі і М’янмы.

Палітыкі абмяркуюць перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыю сумесных праектаў. Гаворка, у тым ліку, пойдзе пра развіццё супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і гарантаванні харчовай бяспекі, прамысловасці.

Каментары1

  • Андрусь
    28.11.2025
    НН так падрабязна апісвае кожны крок самаабвешчанага дыктатара, нібы адчувае гонар за ўзровень, на якім яго сустракалі.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць