Аўто66

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён

У Мінску адкрыўся першы афіцыйны аўтасалон Changan. Там будуць прадстаўлены чатыры мадэлі маркі.

Фота: скрыншот з сайта changan.by

Самая даступная мадэль Changan у Беларусі — гэта красовер UNI-S. Цэны на яго пачынаюцца з 82 800 рублёў, што складае каля 28 300 даляраў па бягучым курсе за аўто ў камплектацыі Comfort.

Самы дарагі варыянт у камплектацыі Tech каштуе ад 88 200 рублёў (каля 30 100 даляраў). Ва ўсіх выпадках, незалежна ад камплектацыі, машыны маюць толькі пярэдні прывад і турбіраваны бензінавы рухавік аб’ёмам 1,5 літра і магутнасцю 181 к.с., які працуе ў пары з 7-ступенчатым аўтаматам.

Цэны на купе-красовер UNI-T пачынаюцца з 89 200 рублёў (каля 30 500 даляраў). Пад капотам у яго таксама 1,5-літровы рухавік і 7-ступенчаты аўтамат. Праўда, магутнасць рухавіка меншая — 167 к.с.

Changan UNI-T. Фота: скрыншот з changan.by

У лінейцы Changan ёсць не толькі красоверы, але і хэтчбэк. Пад капотам у яго таксама 1,5-літровы турбаматор і 7-ступенчаты аўтамат. Цэны на мадэль UNI-V пачынаюцца з 89 700 рублёў (каля 30 600 даляраў).

Самая дарагая мадэль — UNI-K. У адрозненне ад іншых мадэляў, гэты красовер мае ўжо 2-літровы рухавік на 226 к.с., поўны прывад і 8-ступенчаты аўтамат.

Цэны на яго стартуюць з 108 800 рублёў (каля 37 000 даляраў) за версію Comfort і да 118 500 (каля 40 500 даляраў) за аўтамабіль у топавай камплектацыі Tech.

Адметна, што ў лінейцы беларускага дылера — аўтамабілі, якія працуюць выключна на бензіне, а не гібрыды або «электрычкі», як гэта часта бывае з аўто кітайскіх брэндаў.

Каментары6

  • зноў некія пачвары
    24.07.2025
    у кітаі есць неблагія машынкі, копіі старых еўрапейскіх мадэлей, коштам 7-9 к
    Чаму яны да беларусі ніяк не даедуць?
  • политзек
    24.07.2025
    ДВС вообще не интересно. прошлый век.
    сами-то они табунами на EV пересаживаются, а этот неликвид по всем углам рассовывают.
  • Янушак
    24.07.2025
    што з галавой у чалавека які купляе за 28т кітайскі аўтамабіль? што няможна замовіць з Амэрікі нешта трохі падбітае і ездзіць як нармальны чалавек? Праз 15 гадоў гэты Жэньшэнь разваліцца і згніе

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень5

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей56

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць