Мова6565

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва

«Я абажаю Лявона Вольскага. «Тры чарапахі» пастаянна слухаю». Дактарант кафедры славянскіх моваў і літаратур Чыкагскага ўніверсітэта Олівер Окунь расказаў сваю гісторыю «Белсату».

Олівер Окунь Оливер Окунь Oliver Okun
Олівер Окунь. Фота: ягоная старонка ў фэйсбуку

Сёлета Олівер прыехаў на фестываль Tutaka для таго, каб не толькі паслухаць музыку, але і пабыць у беларускамоўным асяроддзі. Да гэтай паездкі, як прызнаецца Олівер, ён вельмі мала размаўляў па-беларуску, хоць шмат чытаў.

«На Tutaka я змог размаўляць па-беларуску. На жаль, у мяне яшчэ не атрымалася паехаць у Беларусь, але на фестывалі было так, як быццам бы я быў у Беларусі, бо ўсе размаўлялі па-беларуску. Беларусы вельмі ўразілі мяне сваёй дабрынёй і адкрытасцю», — адзначае Олівер.

Цікаўнасць да беларускай мовы ў хлопца нарадзілася з пошуку сваіх каранёў:

«У многіх людзей ёсць адсутнасць, калі мы не ведаем, адкуль мы. І гэта асабліва адбываецца ў ЗША — краіне мігрантаў. Я не ведаў, адкуль я. Я пытаўся ў бацькі, і ён сказаў, што мы з Беларусі. Я хацеў размаўляць на той жа мове, на якой размаўлялі мае продкі».

Продкі Олівера 120 гадоў таму прыехалі ў Злучаныя Штаты з Магілёва. У сям'і захаваліся паштоўкі, на якіх пазначаны адрас у гэтым горадзе:

«Мае продкі былі мясцовымі яўрэямі. Пры гэтым беларускамоўнымі яўрэямі. То-бок, на гэтых паштоўках яны пісалі на ідышы і таксама па-беларуску. І гэта вельмі цікава. Яны добра ведалі беларускую мову».

Олівер Окунь у студыі «Белсата». На экране — здымак яго продкаў з Магілёва. Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Маці і бацька Олівера размаўляюць на англійскай, трошкі ведаюць іспанскую. Бабуля і дзядуля таксама ведалі толькі англійскую. Але, згадвае хлопец, ён памятае, што бабуля заўжды гатавала дранікі і так іх называла.

Авалодаць беларускай мовы, як прызнаецца хлопец, было няпроста. Асноўная прычына — мала адпаведных матэрыялаў. Ён прызнаецца, што вывучае беларускую мову не сістэматычна і знаёмы як з тарашкевіцай, так і са школьным правапісам.

«Я шукаў у інтэрнэце граматыку, кнігі класікаў. Я чытаў шмат [твораў] Янкі Купалы, Якуба Коласа», — дзеліцца Окунь і прызнаецца, што яго вельмі ўразіла п'еса Янкі Купалы «Тутэйшыя».

Па словах хлопца, у Чыкага вялікая беларуская дыяспара, але ён не мае магчымасці часта браць удзел у мерапрыемствах, якія яны ладзяць, бо жыве на поўдні горада, а беларусы — на поўначы горада-мегаполіса.

Олівер Окунь. Архіўнае фота: ягоная старонка ў фэйсбуку

Олівер рэкамендуе тым, хто імкнецца вывучыць мову, знайсці атмасферу ці месца, дзе можна размаўляць па-беларуску з беларусамі, чытаць сучасную беларускую літаратуру, слухаць беларускую музыку, шмат якой можна знайсці на ютубе.

«Вельмі дапамагае, калі чуеш музыку. Я абажаю Лявона Вольскага. «Тры чарапахі» пастаянна слухаю», — даводзіць Окунь.

Каментары65

  • цікаўны
    24.07.2025
    Якая мова дамінуе ў сельскай мясцовасці на Магілёўшчыне?
  • Ёсік
    24.07.2025
    Нажаль, Олівер, не пабачыш ты ў Беларусі таго, што бачыў на тым фестывалі. А шчэ ё.нутыя ўлады прыдумаюць нешта, што зноў Келагу трэба будзе ляцець у Беларусь забіраць закладнікаў у лукашэнкі. Пашкадуй сябе і гэтага годнага чалавека.
  • дзівак
    24.07.2025
    BrBrPatapim , яны на нейкім узроўні ведаюць бел.мову, бо вучылі яе ў школе. Родная мова для іх відавочна - руская. Таму родную мову яны ведаюць. На беларускай мове яны не абавязаны размаўляць, бо гэта амаль нідзе не патрабуецца.
    Было б цікава пабачыць параўнанне паміж колькасцю тых, хто штодзённа карыстаецца беларускай мовай і тымі, хто штодзённа карыстаецца літоўскай мовай. Ёсць сумневы каго будзе больш.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць