Сабралі спіс школ у буйных гарадах, дзе навучанне на беларускай мове ўсё яшчэ магчымае.

У 2025/2026 навучальным годзе амаль у кожным абласным цэнтры і некаторых іншых буйных гарадах Беларусі ёсць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўную школу ці прынамсі беларускамоўны клас або групу.
Даведацца пра планы папярэдняга камплектавання класа або груп з беларускай мовай навучання ў навучальных установах даволі складана — часта на іх сайтах проста няма ніякай інфармацыі, хоць планы ёсць на паперы.
Камплектаванне груп загадчыкі і дырэктары навучальных устаноў робяць па заяўках бацькоў, таму трэба загадзя вырашаць пытанне запісу ў садок ці школу.
Мінск

Гімназія №4 (вуліца Кунцаўшчына, 18). Адна з самых вялікіх устаноў адукацыі сталіцы, дзе ўвесь навучальны працэс праходзіць на беларускай мове.
Тэлефон: +375 17 248-66-18; мэйл: [email protected]
Гімназія №9 імя Д. М. Манкевіча (вуліца Сядых, 10).
Сёлета набіраюць два беларускамоўныя 1-я класы. У гімназіі з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары), з 2 класа можна вывучаць польскую як другую замежную мову. Праводзяцца заняткі па музыцы: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы.
Тэлефон: +375 17 243-04-21; мэйл: [email protected]
Гімназія №14 (вуліца Васняцова, 10).
Вывучэнне англійскай мовы на базавым узроўні з 3-га класа. У гімназіі ёсць уласны спарткомплекс з басейнам. Сёлета плануюць набраць у тры першыя класы з беларускай мовай навучання 78 вучняў.
Тэлефон: +375 17 395-21-37; мэйл: [email protected]
Гімназія №23 (праспект Незалежнасці, 45).
У гімназіі з беларускай мовай навучання з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары). Сёлета плануюць набраць два першыя класы, у якіх будзе вучыцца 50 вучняў.
Тэлефон: +375 17 354-47-62; мэйл: [email protected]
Гімназія №28 імя Уладзіміра Караткевіча (праспект Ракасоўскага, 93).
Паглыблена вывучаецца французская мова, ёсць магчымасць вывучаць англійскую.
Тэлефон: +375 17 235-14-78; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа №11 імя Жумаша Асаналіева (вуліца Асаналіева, 14).
Тэлефон: +375 44 732-01-36; мэйл: [email protected]
Сярэдняя школа №60 (вуліца Лібкнехта, 82).
Школа мае агульнаэстэтычны кірунак з музычным ухілам.
Тэлефон: +375 17 338-69-74; мэйл: [email protected]
Сярэдняя школа №72 імя У. Б. Арцёмава (вуліца Халмагорская, 59). Сайт школы на момант напісання артыкула недасяжны.
Тэлефон: +375 17 347-48-83; мэйл: [email protected]
Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19).
Тэлефон: +375 17 342-24-91; мэйл: [email protected]
Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142).
З 3-га класа вывучаецца англійская мова.
Тэлефон: +375 17 361-87-32; мэйл: [email protected]
Групы з беларускай мовай навучання ў 2025/2026 навучальным годзе плануецца сфарміраваць у дзіцячых садках кожнага раёна Мінска. Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада.
Асіповічы
Гімназія г. Асіповічы (вуліца Сташкевіча, 35а). Адзіная беларускамоўная гімназія ў Магілёўскай вобласці.
У старэйшых класах ёсць магчымасць вывучаць на павышаным узроўні англійскую, беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку.
Тэлефон: +375 2235 58-4-31; мэйл: [email protected]
Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Палка Нармандыя-Нёман, 22).
Тэлефон: +375 177 77-20-96, +375 177 77-20-16; мэйл: [email protected]
Гомель
Гімназія №36 імя І. Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16).
Адзіная беларускамоўная гімназія ў Гомельскай вобласці.
Тэлефон: +375 232 23-13-17; мэйл: [email protected]
Гродна
Сярэдняя школа №32 імя Т. Р. Ларыёнавай (вуліца Ліможа, 11).
Тэлефон: +375 152 78-56-01; мэйл: [email protected]
Сярэдняя школа №34 (Індурская шаша, 14)
Тэлефон: +375 152 33-20-98; мэйл: [email protected]
Магілёў

Сярэдняя школа №1 імя Т. Р. Карпінскай (вуліца Першамайская, 24).
Пасля гадавога перапынку тут зноў набіраюць 1-ы клас з беларускай мовай навучання.
Тэлефон: +375 222 24-18-64, +375 222 24-95-75; мэйл: [email protected]
А вось у сярэдняй школе №34 Магілёва сёлета набору ў 1-ы клас з беларускай мовай навучання не будзе: гэтая школа чаргуецца са школай №1 — адзін год набірае адна, другі — іншая школа.
Не ўдалося адшукаць ніякіх звестак пра набор беларускамоўных класаў у сярэдняй школе №16 імя П. М. Машэрава ў Лідзе (вуліца Машэрава, 15), а таксама гімназіі №3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) і сярэдняй школе №29 (вуліца Арлоўская, 33) у Брэсце, дзе набіралі такія класы ў мінулыя гады.
Гэта робіць Віцебск і Брэст адзінымі абласнымі гарадамі Беларусі, дзе беларускія дзеці не могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Але магчыма, што мясцовыя школы проста вядуць свае сайты недастаткова належна і даюць няпоўную інфармацыю пра мову навучання.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары