Моды44

Унучка Трампа прадае світшоты са сваімі ініцыяламі па $130

Кай Трамп, унучка Дональда Трампа, запусціла ўласную лінію адзення, выкарыстоўваючы для рэкламы рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША.

Кай Трамп у сваім світшоце на лужку каля Белага Дома. Фота: kaitrumpgolfer / Instagram

На мінулым тыдні 18‑гадовая ўнучка прэзідэнта ЗША Кай Трамп запусціла вэб-сайт па продажы баваўняных світшотаў з манаграмай яе ініцыялаў. Кошт адзінкі — 130 даляраў, паведамляе The Wall Street Journal.

Для прасоўвання брэнда яна апублікавала ў Instagram відэа, дзе пазіруе ў чорным, белым і цёмна-сінім світшотах на тэрыторыі Белага дома.

@thekaitrumpgolfer

Merch is live now at Kaitrump.shop! I am so excited to be sharing this project with you! Link in bio

♬ original sound - Kai Trump

У той жа дзень дзяўчына разам са сваім дзедам Дональдам Трампам вылецела на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One на прэстыжны турнір па гольфе Ryder Cup. Там яна з'явілася ў белым світшоце са сваімі ініцыяламі.

Праз некалькі дзён Кай падзялілася з падпісчыкамі відэа, на якім гуляе ў гольф на Паўднёвым лужку Белага дома, зноў жа, у вопратцы ўласнага брэнда.

@thekaitrumpgolfer Chipping on the White House lawn! (New video out now). Merch out now at kaitrump.shop (link in bio) #trending #fyp #whitehouse #merch #golf ♬ Where Have You Been Drinks On Me Remix - Drinks On Me

«Мала хто мае такую магчымасць, таму мне вельмі пашанцавала», — пракаментавала яна.

Сямейная традыцыя

Як адзначае WSJ, гэты выпадак — далёка не першы, калі сям'я Трампаў сумяшчае палітыку і бізнэс, што выклікае пытанні аб канфлікце інтарэсаў.

Так Іванка Трамп, дачка прэзідэнта і яго дарадца на грамадскіх пачатках падчас першага тэрміну, працягвала атрымліваць прыбытак ад сваёй лініі адзення, якую рэгулярна дэманстравала падчас афіцыйных мерапрыемстваў у Белым доме.

Яе муж, Джарэд Кушнер, былы дарадца Трампа, цяпер кіруе прыватным інвестыцыйным фондам, які атрымаў значныя ўкладанні ад лідараў Саудаўскай Аравіі, ААЭ і Катара — краін, з якімі ён працаваў як дыпламат.

Сыны прэзідэнта, Дональд-малодшы і Эрык, зарабілі мільярды, калі іх кампанія ў верасні запусціла на адкрыты рынак новую крыптавалюту, у той час як адміністрацыя Трампа працуе над змякчэннем рэгулявання гэтай галіны.

Кай Трамп, дачка Дональда Трампа-малодшага, не займае дзяржаўнай пасады, таму на яе не распаўсюджваюцца федэральныя этычныя нормы. Аднак яе бізнэс-ініцыятыва з'яўляецца свежым прыкладам таго, як клан Трампаў выкарыстоўвае свой высокі статус для прасоўвання камерцыйных інтарэсаў.

Рэакцыя грамадства

Прадстаўніца Белага дома ў каментары для WSJ заявіла, што «няма ніякай забароны на фатаграфаванне на тэрыторыі Белага дома, і ўрад не падтрымлівае яе прадукт, таму тут няма ніякіх праблем». Ва Упраўленні ўрадавай этыкі ЗША адзначылі, што іх правілы датычацца толькі дзяржаўных служачых, а не прыватных асоб.

Сама Кай Трамп — не толькі ўнучка прэзідэнта, але і паспяховая медыйная персона. Яна мае 3,4 мільёна падпісчыкаў у TikTok і 2,2 мільёна ў Instagram, дзе рэгулярна публікуе сэлфі з дзедам. Дзяўчына ўжо мае некалькі рэкламных кантрактаў, у тым ліку з гольф-брэндам TaylorMade Golf і вытворцам энергетычных напояў Accelerator Active Energy.

Рэакцыя ў сацыяльных сетках на яе бізнэс-пачынанне была неадназначнай. Адны каментатары хвалілі яе за «прадпрымальніцкую жылку, як і ва ўсёй сям'і». Іншыя абураліся: «130 даляраў за світшот з ініцыяламі 18‑гадовай дзяўчыны — гэта дзіка». Некаторыя нават заўважылі, што яе лагатып падазрона падобны да лагатыпа з калабарацыі брэнда American Eagle і зоркі амерыканскага футбола Трэвіса Келсі.

@thekaitrumpgolfer A day in my life at the White House! Out now on YouTube #whitehouse #golf ♬ original sound - Kai Trump

Каментары4

  • д
    01.10.2025
    деградация института президентства. пагрукалі з-пад дну.
  • '
    01.10.2025
    д, У чым дэградацыя ? Сям'я Трампаў бадай самая празрыстая сям'я ў ЗША. СМІ ведаюць пра іх усё, ніякіх таямніц. А вось пра Лу, Пу і Сі такога не скажаш ніколі.
  • бабруйчанін
    01.10.2025
    Шыют за 5 -10 $ у Бангладэшэ
    Кошт 130% прыбытак мінімум 13 раз 1300% карл маркс с энгэльсам у труне верцяцца
    У БД дрэскод на світшот ні зменілі пакуль? )))))

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць