Свет1313

Зяць Трампа — унук выжыўшых у гета яўрэяў з Навагрудка

Джарэд Кушнэр, муж дачкі Доналда Трампа Іванкі, распавёў пра гэта на старонках газэты The New York Observer, якая яму самому і належыць.

Карані сям’і Кушнэра, паводле яго, з Наваградка.

«Я — унук людзей, што ацалелі у Халакосце, — піша ён. — 7 снежня 1941 года, у дзень нападу на Пэрл-Харбар, нацысты атачылі Наваградскае гета і пашыхтавалі яго насельніцтва ў два шэрагі: каму паміраць — справа, каму жыць — злева. Сястра маёй бабулі, Эстэр, кінулася хавацца ў суседнім доме. Хлопец, які бачыў, як яна ўцякала, выцягнуў яе адтуль, і яна апынулася ў ліку прыкладна 5100 яўрэяў, што загінулі ў гэтай першай разьні наваградскага яўрэйства. У 1943 годзе ў ноч перад юдэйскім Новым годам 250 чалавек — усё, што засталося ад 20-тысячнага яўрэйскага насельніцтва горада, задумалі ўцячы праз выкапаны імі падземны ход, які выводзіў за агароджу. Яны абясточылі пражэктары і вынялі цвікі з бляшанай страхі, каб яна грукатала на ветры і заглушала гукі ўцёкаў».

«Мае бабуля з сястрой не жадалі пакідаць бацьку і апынуліся ў ліку апошніх, — распавядае цяперашні нью-ёркскі бізнэсовец і выдавец. — Калі ж першыя ўцекачы выбраліся з падземнага ходу, там іх чакалі нацысты і пачалі страляць. Брат маёй бабулі Ханон, па якім назвалі майго бацьку, загінуў там, і зь ім яшчэ каля 50 чалавек. Бабуля дабралася да лесу, дзе ўступіла ў партызанскі атрад братоў Бельскіх. Там яна сустрэлася з дзядулем, які ўцёк з працоўнага лагера. Да таго ён тры гады пражыў у лесе ў зямлянцы — фактычна ў яме, якую ён сам выкапаў — сілкуючыся падножным кормам, хаваючыся і начуючы ў гэтай яме нават суровай зімою».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць