Свет2121

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа

Дональд Трамп-малодшы становіцца ўсё больш уплывовым. Гавораць таксама пра рост уплыву медыяперсоны Такера Карлсана.

Майк Пампеа. Фота: AP Photo / Chris Szagola

Дональд Трамп у нядзелю аб’явіў, што былы дзяржсакратар і кіраўнік ЦРУ Майк Пампеа, а таксама былая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі не будуць часткай яго другой адміністрацыі.

У выпадку з Нікі Хэйлі гэта можа быць звязана з яе ўдзелам у праймерыз супраць Трампа — піша The Wall Street Journal (WSJ). Нягледзячы на тое, што яна падтрымала яго на агульных выбарах, Трамп, здаецца, не забыўся пра кінуты ёю выклік.

Аднак нявыбар Пампеа выглядае больш загадкава. Ён служыў Трампу верна на працягу ўсяго першага тэрміну, займаючы пасады дырэктара ЦРУ і дзяржсакратара. Чаму ж яго выключылі?

Паводле WSJ, гэта звязана з ростам уплыву Трампа-малодшага і яго хаўруснікаў, уключаючы медыяперсону Такера Карлсана. Яны актыўна прасоўваюць Джэй Дзі Вэнса як наступніка Трампа і хочуць перашкодзіць іншым патэнцыйным кандыдатам, як Пампеа, атрымаць высокія пасады, бо гэта магло б узмацніць іх палітычны ўплыў.

Акрамя таго, ёсць рознагалоссі ў знешняй палітыцы. Пампеа і Хэйлі падтрымліваюць актыўную ролю ЗША на міжнароднай арэне, уключаючы падтрымку Украіны, НАТА і азіяцкіх саюзнікаў. Трамп-малодшы і яго каманда хочуць скараціць гэтыя абавязацельствы.

Выданне цытуе аднаго з прыхільнікаў руху MAGA (Make America Great Again — «Зробім Амерыку зноў вялікай» — асноўны лозунг Трампа), які напісаў у сацсетках: «Рух «спыніць Пампеа» цудоўны, але гэтага недастаткова. Нам трэба максімальна націснуць, каб не дапусціць неаконаў [неакансерватараў] і ваенных ястрабаў у адміністрацыю Трампа». Трамп-малодшы перапосціў гэта з каментаром: «Згодны на 100% 100% 100%!!! Менавіта гэтым я і займаюся».

Гэтыя падзеі сведчаць пра тое, што ўнутраная барацьба за ўплыў у новай адміністрацыі Трампа ўжо пачалася. Выглядае на тое, што сын прэзідэнта будзе мець значны ўплыў на прыняцце рашэнняў. Якія гэта будзе мець наступствы для будучыні ЗША і расійска-ўкраінскай вайны, пакуль што пад вялікім пытаннем.

Каментары21

  • бабруйчанін
    12.11.2024
    30 год таму сямейка і камрады алігархі таксама побач па суседзкі дЗемакрацыю слоў свабоду прапаноўвалі
    У 96 годзе роль " міратворцаў камунікатараў " выконвалі ..
    Па першае і па семае Семья алігархі аб сваем захаванні клапацілісь
  • From there
    12.11.2024
    Помпео будучи директором ЦРУ организовал убийство. Он не идеальный выбор для новой администрации. Почему НН пиарит эту фигуру?
  • American
    12.11.2024
    Но, Самые надежные советники. Дети американских политиков часто лезут на госдолжнисти. Дети Трампа советуют и помогают ему. Что в полне нормально учитывая какое сопротивление имеет Трамп в среде корумпированной бюрократии. Людям типа тебя не разбирающихся в американской политике лучше сосредоточится на личных проблемах, а не коментировать то чего они не понимают.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць