У гэтым годзе, як і ў мінулым, у Беларусі супраць каранавіруса будуць прышчапляць вакцынай Convacel, вырабленай у Расіі.

Асаблівасць прэпарата ў тым, што ён утрымлівае нуклеакапсідны N-бялок. Гэта фрагмент віруса, які практычна не падвяргаецца мутацыям. Менавіта таму вакцына эфектыўная супраць любых штамаў каранавіруса, якія цяпер цыркулююць, піша «Мінская праўда».
Паводле даных намесніка міністра аховы здароўя Святланы Нячай, у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска штодня фіксуюцца новыя выпадкі COVID-19 у дзяцей. Звычайна шпіталізуюць 2—3 дзяцей у дзень, на мінулым тыдні такіх пацыентаў было да шасці. Зараз у аддзяленні знаходзяцца 11 дзяцей.
На шчасце, захворванне ў іх працякае ў сярэдняй форме. Медыкі адзначаюць: цяжкіх выпадкаў, якія патрабуюць штучнай вентыляцыі лёгкіх, няма.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары