Меркаванні4343

Ці закрые Польшча зноў мяжу на гэтым тыдні і чаго яна чакае ад Мінска?

Варшава панізіла стаўкі, хоць і намацала слабае месца лукашэнкаўцаў, піша Мікола Бугай.

Чэргі на пераходзе «Варшаўскі мост» на мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйнае фота: лета 2025 года

23 верасня прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў пра адкрыццё беларуска-польскай мяжы, але сказаў пры гэтым, што інструмент закрыцця пераходаў «застаецца ў распараджэнні» польскага ўрада і можа быць задзейнічаны зноў, калі «сітуацыя з бяспекай пагоршае». І мяжа сапраўды адкрылася.

Аднак 25 верасня польская амбасада ў Мінску распаўсюдзіла папярэджанне аб «небяспечнасці паездак у Беларусь» для польскіх грамадзян і заклікала іх пакінуць краіну. Аналагічнае папярэджанне гучала перад закрыццём мяжы ў пачатку верасня.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кярвіньскі ў эфіры TVN24 пракаментаваў рашэнне ўрада краіны аб аднаўленні працы памежных пераходаў з Беларуссю, зачыненых 12 верасня.

«Мы казалі, што ў сувязі з вучэннямі «Захад» чакаем розных правакацый, дадатковых правакацый. Мы закрылі гэту мяжу. Калі мы ўбачылі, што праз некалькі дзён пасля заканчэння «Захаду» гэтая сітуацыя нармалізуецца — яна не з'яўляецца бяспечнай на нашай польска-беларускай мяжы — але нармалізуецца, вяртаецца да такога «няпэўнага кансенсусу», калі так можна сказаць, мы прынялі рашэнне адкрыць мяжу», — сказаў ён.

Абвестка польскай амбасады паказвае, што Варшава гатовая зноў закрываць мяжу, калі сутыкнецца з агрэсіўнымі дзеяннямі Мінска.

Чаканні Польшчы ясна сфармуляваныя.

Па-першае, Польшча хоча, каб польскую мяжу перасталі штурмаваць нелегальныя мігранты. Колькасць такіх выпадкаў павінна знізіцца да натуральных велічынь, гэта значыць, блізка да нуля — якім яно было да восені 2021 года.

Статыстыка паказвае, што колькасць інцыдэнтаў на мяжы на кароткі час знізілася да 60—80 за дзень, але пасля зноў вярнулася на ўзровень 100—120 за дзень. Варшава чакае, каб гэтая лічба вярнулася на ўзровень, блізкі да нуля, на якім была чатыры гады назад. Без гэтага нармалізацыі адносін не будзе. 

Па-другое, не павінна быць гібрыдных атак іншага тыпу — калі такія будуць, то на іх, як можна зразумець з заяваў Варшавы, можа быць дадзены і сілавы адказ — хоць Польшча раней старанна пазбягала любых сілавых дзеянняў, нават калі на мяжы загінуў польскі вайсковец.

Па-трэцяе, павінны спыніцца адвольныя і абстаўленыя для прапаганды арышты грамадзян Польшчы ў Беларусі — апошнім такім выпадкам была гісторыя манаха-кармеліта Гжэгажа Гавэла.

Па-чацвёртае, Варшава працягвае чакаць вызвалення Андрэя Пачобута і спынення рэпрэсій супраць беларускіх палякаў. Прычым у гэтым пытанні, як і ў іншых, Варшава дае Мінску захаваць аблічча: нават выхад Пачобута пад хатні арышт Польшча вітала б. Здаецца, у адказ на такі крок, напэўна, быў бы адкрыты пераход Баброўнікі—Бераставіца.

Такім чынам, Варшава максімальна панізіла стаўкі, хоць і намацала слабае месца лукашэнкаўцаў. Ад закрыцця мяжы Польшча і Беларусь у абсалютных лічбах страцяць прыкладна аднолькава, але ВУП Польшчы прыкладна ў 12 разоў большы за беларускі, таму ператварэнне Беларусі ў сляпы апендыкс Расіі ўдарыць па беларускай эканоміцы больш адчувальна.

У Польшчы не сумняюцца, што ў выпадку закрыцця мяжы Масква кампенсуе Мінску гэтыя некалькі соцень мільёнаў даляраў, але кожная капейка, вытрачаная на Лукашэнку, змяншае суму, якую Крэмль можа патраціць на ўзбраенні для фронту і змяншае ўдар па Украіне і Еўропе.

Каментары43

  • Жора
    28.09.2025
    Што Бугай у сваіх развагах прапануе рабіць прыблізна ~8.5 мільёнам беларусаў, якія застаюцца ў краіне?
  • Ну-ну
    28.09.2025
    «Статыстыка паказвае, што колькасць інцыдэнтаў на мяжы на кароткі час знізілася да 60—80 за дзень, але пасля зноў вярнулася на ўзровень 100—120 за дзень».

    То бок, слухайце, пры жаданьні Ляпідарна Геніяльны лукашонка ўсё-такі робіць, калі прыціснуць (падазраю, што кітайцы, дый гэта да варажбіткі не хадзі). Дык чаму ж тады Ляпідарна Геніяльны лукашонка цэлых пяць гадоў гэта робіць, чаму ён ня хоча «аддаляцца ад масквы», як нас у гэтым пастаянна пераконваюць ягоныя факсаграмныя адвакаты?
  • .
    28.09.2025
    > "...ператварэнне Беларусі ў сляпы апендыкс Расіі ўдарыць па беларускай эканоміцы больш адчувальна."

    Зараз прыбягуць: "Польшча (Еўропа) пхае Беларусь (Лукашэначку) да Расіі, а ён сам вой як не хоча".
    І якое будзе пра гэты крок уласнае меркаванне Бугая з улікам свайго ж пра "падтрымку любога, не важна якога, беларускага капіталу проста таму, што ён беларускі — а значыць, процівага расійскаму"?

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць