Грамадства6262

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан

Наталля Качанава заклікала матываваць беспрацоўных да працы. І прывяла незвычайны прыклад для наследавання.

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

У Мінаблвыканкаме абмеркавалі, як прымусіць беспрацоўных знайсці працу. На пасяджэнні прысутнічала спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава. І яна выказала некалькі меркаванняў.

Качанава даручыла Мінаблвыканкаму навесці парадак у базе даных «дармаедаў». І знайсці рашэнне, як матываваць іх да працы, піша «МП».

«Я прапаную Мінскай вобласці ўнесці вашы прапановы па матывацыі гэтых людзей да працы. Задача не простая, але гэта трэба рабіць. Бо дзяржава бярэ на сябе вялікія сацыяльныя гарантыі. Такіх гарантый, бадай, няма ні ў адной краіне», — выказала меркаванне чыноўніца.

Формула добрага жыцця па Качанавай гучыць так: трэба працаваць і нараджаць. У прыклад тут топ-чыноўніца прывяла Узбекістан.

«Я ўсім прыводжу прыклад Узбекістана. Там у год нараджаецца 1 мільён, і ніякіх дэкрэтных адпачынкаў да трох гадоў няма. У нас ёсць добры сацпакет. Людзі павінны разумець, каб нармальна жыць, трэба працаваць і гадаваць новае маладое пакаленне беларусаў», — адзначыла Качанава.

Яна таксама заклікала адпускаць людзей летам на працу ў агародах.

«Калі чалавек займаецца агародніцтвам і не працуе, то гэта адно. Я нядаўна была ў Лунінцы на прыватным прадпрыемстве. У летні перыяд дырэктар дае людзям адпачынак у перыяд збору клубніцаў, бо, працуючы на прадпрыемстве, яны зарабляюць дадаткова. Я думаю, у Мінскай вобласці не менш працаздольныя і працавітыя людзі. Трэба падумаць, што зрабіць, каб беспрацоўных матываваць працаваць», — сказала Качанава.

Каментары62

  • Кочерыжка
    30.09.2025
    Качанова в следующий раз приведет в пример белорусам Папуа Новую Гвинею
  • Ох
    30.09.2025
    А у Самалі як жывуць!!
  • проста рэспубліка мрояў
    30.09.2025
    нараджаюць мільёнамі, працуюць суткамі, не спяць, не ядуць, у дэкрэт не ходзяць, што ні скажаш, слухаюцца, ў рот глядзяць. Толькі вілаят ім патрэбны.

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць