14 чалавек ушанавалі ўзнагародамі Аб'яднанага пераходнага кабінета
Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом Свабоды, медалямі Францыска Скарыны, «Гонар і Годнасць» і «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), паведаміла прэс-служба АПКБ.

Крыжом Свабоды ўзнагародзілі беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, вязня сумлення, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
Медалём Францыска Скарыны — беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча, канцлера «Вольнага Беларускага Ўніверсітэта» Аляксандра Мілінкевіча.
Медалём «Гонар і Годнасць» — грамадскага актывіста, вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча Сяргея Багукальца.
Медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць — былую палітзняволеную Марыю Калеснікаву.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
- украінскага дыпламата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Першага класа, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма;
- украінскага палітолага, гісторыка, журналіста, дырэктара Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магду;
- украінскага царкоўнага гісторыка, дырэктара Інстытута гісторыі Царквы Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, віцэ-рэктара па стратэгічным супрацоўніцтве УКУ, загадчыка кафедры гісторыі Царквы Алега Турыя;
- беларускую пісьменніцу, журналістку Святлану Курс;
- вайсковага капелана ПЦУ, настаяцеля гарнізоннага храма святога мучаніка Іаана, мітрафорнага протаіерэя Яўгена Орду;
- беларускую і брытанскую біблістку, доктарку біблістыкі, дзяячку беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі Караліну Мацкевіч;
- беларускую тэатральную акторку, акторку дубляжа фільмаў і аўдыякніг Крысціну Дробыш;
- акцёра тэатра і кіно Ігара Сігава;
- беларускую паэтку, літаратарку, вядоўцу Валярыну Куставу;
- беларускага акцёра, вядучага Сяргея Чуба.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары