Спорт

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

На выходных па спартыўных сайтах разляцелася фота спевака ў шаліку ФК «Баранавічы» — дэбютанта вышэйшай лігі па футболе. Ён глядзеў матч першага туру чэмпіянату краіны супраць «Іслачы». 

Betnews.by звязаліся з заслужаным артыстам і даведаліся, чым жа запаў яму ў душу клуб, што ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у вышэйшую лігу.

— Усё вельмі проста: вёска Паланечка Баранавіцкага раёна — радзіма майго бацькі Антона Максімавіча Саладухі. Ён быў вайскоўцам, служыў і ў Расіі, і ў Казахстане. Але кожнае лета ў яго адпачынак мы прыязджалі ў Паланечку. Частку адпачынку праводзілі там, частку — на радзіме мамы ў Капыльскім раёне. (…) Мой дзядзька жыў зусім побач са стадыёнам «Лакаматыў», і я малы ганяў у футбол на гэтым стадыёне. Пасля Казахстана мне гэта было нязвыкла — там жа і тады трава на полі дрэнна расла.

Калі ў канцы мінулага года я даведаўся, што «Баранавічы» ўпершыню выйшлі ў вышэйшую лігу, надта ж усцешыўся. Сам знайшоў кантакт дырэктара клуба Івана Ігаравіча Крутава і выйшаў на сувязь. А паколькі свой першы матч яны гулялі з «Іслаччу», то я прымчаўся ў Мінск на гульню падтрымаць каманду.

Іван мяне сустрэў, мы паразмаўлялі, ён падарыў мне клубны шалік. Мы падышлі да поля і паглядзелі на размінку каманды. А потым я пайшоў глядзець гульню на фан-сектар «Баранавічаў» разам са сваім кіроўцам.

Паўтаруся: гэта для мяне вельмі важна, бо Баранавічы — радзіма майго бацькі. А то ўжо пачынаюць у інтэрнэце пісаць, што ў мінулым годзе я сфатаграфаваўся з шалікам «Тарпеда» Жодзіна, а цяпер — з атрыбутыкай «Баранавічаў».

У канцы мінулага года я сапраўды быў на матчы жодзінскага «Тарпеда» (з «Іслаччу»). Выступаў там. Але тады мяне Betera (насамрэч Fonbet — НН) запрасіла, і я атрымаў свой ганарар. Гэта мая праца.

А за «Баранавічы» я заўзею па закліку сэрца! І 11 красавіка я абавязкова паеду на іх першы хатні матч з чэмпіёнам Беларусі «МЛ» на стадыён «Лакаматыў», які ведаю з дзяцінства!

— Ці разглядаеце варыянт выступлення на хатняй гульні «Баранавічаў»?

— Хачу прапанаваць гэты варыянт дырэктару клуба. А ўвогуле я выступаў на стадыёне «Лакаматыў» з сольнікам 20 мая 2012 года, і там быў аншлаг.

— А ўвогуле цікавіцеся футболам?

— Так, па магчымасці. Ведаю, што наша зборная пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі паляцела на Кіпр на таварыскі матч. Проста доктар, у якога я лячуся, быў запрошаны ляцець са зборнай. 

А яшчэ я ў дзяцінстве, калі жыў у Казахстане, заўзеў за мінскае «Дынама», якое трэніраваў Эдуард Малафееў. І вы не ўяўляеце маё захапленне, калі я перавёўся з Караганды ў медыцынскі інстытут у Мінск і ўпершыню трапіў на матч «Дынама».

Гэта было ў 1979 годзе. Падымаюся над купалам стадыёна, а там поўна людзей. Умяшчальнасць стадыёна была 45 тысяч. Гуляюць Пудышаў, Пракапенка, Курненін, Вергеенка ў варотах… Я быў у захапленні! Мне было ўсяго 20 гадоў, і да гэтага я чытаў пра ўсё гэта толькі ў часопісах.

***

Дарэчы, «Баранавічы» прайгралі «Іслачы» з лікам 0:2, гульня прайшла на стадыёне ФК «Мінск». У другім туры клуб 5 красавіка згуляе ў Барысаве з некалькі зорным БАТЭ.

Каментары

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць