Грамадства33

Пад Мінскам будуюць новую дарогу, каб разгрузіць МКАД

Улады Мінска паведамілі пра будаўніцтва новай дарогі каля сталіцы, якая павінна разгрузіць МКАД. Паводле слоў старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, рух па пад’язной дарозе да прамысловай зоны Калядзічы плануюць адкрыць напрыканцы 2026 года.

Скрыншот з відэа

Цяпер у Калядзічах актыўна развіваецца прамысловы вузел, дзе ўжо працуе каля ста прадпрыемстваў, праз што назіраецца вялікі рух грузавога транспарту. Таму ўзнікла неабходнасць пабудаваць новую дарогу, якая злучыць гэты раён з аграгарадком Гатава.

Новая траса даўжынёй каля 6,3 кіламетра будзе мець дзве паласы руху і, як разлічваюць, дапаможа не толькі зменшыць нагрузку на кальцавую дарогу, але і палепшыць транспартную лагістыку ў гэтым раёне.

Каментары3

  • Ёсік
    24.03.2026
    Дзьве паласы руху ў адзін бок, ці ўсяго дзьве паласы?
  • читатель
    24.03.2026
    Колядичи (1-й абзац новости) и Колодищи (2-й абзац) находятся в разных концах города. Не путаем одно с другим.
  • scenic
    24.03.2026
    Ёсік, двухполосная дорога - гэта і значыць, што дзве паласы ўсяго

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць