Грамадства

У Мінску сёння прыступаюць да працягу Зялёналужскай лініі метро

Тунэльнапраходны механізаваны комплекс «Алеся» запусцяць 25 чэрвеня для працягу Зялёналужскай лініі метро ад плошчы Бангалор да станцыі «Юбілейная плошча», пішуць «Мінск-навіны».

Фота: Мінск-навіны

— Зараз вядуцца будаўніча-мантажныя работы па перакладцы інжынерных сетак і камунікацый, прыступілі да асноўнага этапу ўзвядзення. Ужо завершаны будаўніцтва мантажна-шчытавой камеры, мантаж тунэльнапраходчага механізаванага комплексу «Алеся», ахоўныя мерапрыемствы для будынкаў і збудаванняў, падрыхтоўчыя работы для пачатку ўзвядзення новых станцый метро «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа», — распавёў намеснік старшыні Мiнгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў. — 25 чэрвеня для працягу па чарзе двума тунэлямі больш за 6 км Зялёналужскай лініі запускаем «Алесю».

Гэты тунэльнапраходны комплекс складаецца з шчыта і васьмі тэхналагічных цялежак, што забяспечваюць яго працу, уключаючы нулявую, дзе размешчана кабіна аператара. Ён здольны пракладаць тунэль дыяметрам 6 м. Адзначу, гэта першая такая тэхніка ў гісторыі беларускага метрабудавання.

У канцы мая было прынята рашэнне аб павелічэнні тэмпаў узвядзення новых станцый. Для дасягнення гэтай мэты Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна, як заказчык, выступіла з шэрагам прапаноў.

Напрыклад, для ўзвядзення тунэляў закрытым і катлаванаў адкрытым спосабамі генеральнаму падрадчыку «Мінскметрабуд» рэкамендавана набыць або ўзяць у арэнду дадатковае абсталяванне, у тым ліку і для ўзвядзення катлаванаў метадам «сцяна ў грунце».

Таксама праводзіцца закупка другога тунэльнапраходнага механізаванага комплексу ў камплекце з перыферычным і абсталяваннем для выпуску высокадакладнай тунэльнай абліцоўкі. Акрамя таго, заключаюцца дагаворы падраду з трэстамі са складу ДПА «Мінскбуд» для паэтапнага ўзвядзення трох новых станцый разам з усімі неабходнымі збудаваннямі, выканання аздаблення і не толькі. Акрамя таго, плануецца забяспечыць трохзменны рэжым працы на ўчастках.

— Такія меры дазволяць павялічыць тэмпы будаўніцтва перагонных тунэляў, станцыйных комплексаў і прытунэльных збудаванняў, — падкрэсліў Чэрнікаў.

Чакаюцца навінкі і ў дэкараванні станцый. Для скарачэння тэрмінаў і кошту ўзвядзення ў афармленні сцен і столяў плануецца ўжыць бетон з таніроўкай.

Таксама запраектавана спрошчаная аздабленне службовых памяшканняў. Што датычыцца інтэр’ераў станцый, то мяркуецца ўжываць якасныя і трывалыя матэрыялы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё7

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё7

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць