Грамадства55

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» выкладчыца Наталля Дуліна распавяла пра палітзняволеных жанчын, з якімі сутыкалася ў гомельскай калоніі. Яна настойвае на тым, што іх варта тэрмінова ратаваць праз дрэнны стан здароўя.

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам. Лістапад 2024 г.

«Канечне, Машу Калеснікаву трэба ратаваць. Яна вельмі трывалая, я яе ніколі не бачыла без усмешкі. Яна да ўсіх там з зычлівасцю ставіцца, паводзіць сябе вельмі годна. Яна ў атрадзе ўжо была, працуе. Але ўвесь гэты досвед не можа не адбівацца на здароўі. Машу ж і ў санчастку цягалі, і спрабавалі прывесці ў парадак — перад сустрэчай з бацькам яна была на ўзмоцненым харчаванні, як Сяргей Ціханоўскі. Пасля таго, як еўрапейцы ці іншыя сілы запатрабавалі яе паказаць. Яе да гэтага падрыхтавалі», — распавяла Наталля Дуліна.

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам у бальніцы

Таксама Наталля апісала стан іншых жанчын-палітвязынак.

«Я ведаю, што ў Ірыны Мельхер вельмі дрэннае здароўе. Яшчэ Любоў Рэзановіч, якая таксама па справе Аўтуховіча ішла, хворая вельмі, і муж у яе Сяргей — дыябетык. З Марфай Рабковай мы былі ў адным атрадзе, яна трымаецца. У яе, вядома, вельмі складаная сітуацыя, таму што ёй забаранілі грашовыя пераводы. З Настай Лойкай тое ж самае. Дзяўчаты моцна схуднелі, але агулам усе трымаюцца.

 З Кацяй Андрэевай я не перасякалася, камунікацыі ў нас не было — мы апынуліся ў розных атрадах, але бачыла яе там. Яна чалавек моцны, хаця кажуць, што яна крыху не тое каб замкнулася, але неяк, відаць, яе паводзіны змяніліся. Але агулам яна не зламалася».

Каментары5

  • Алеся
    22.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • sfm
    23.06.2025
    Хопіць трываць!, больш чым ананім з форума без рэгістрацыі
  • Я правільна разумею адказ?
    23.06.2025
    sfm, то бок нічога?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць